Беларуская капэла — нацыянальнае тэатральна-канцэртнае аб’яднанне, створанае ў 1992 годзе, якое ўваходзіць у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
У аснове арганізацыі аб’яднання — прынцыпы еўрапейскай капэлы 17-18 стагоддзяў. Кірункі дзейнасці: аднаўленне ў тэатральна-канцэртнай практыцы беларускай музычнай спадчыны, збіранне, даследаванне і публікацыя беларускіх музычных твораў 17-19 стагоддзяў, прапаганда сучаснай, у тым ліку авангарднай, музыкі.
Па формах дзейнасці «Беларуская Капэла» з’яўляецца дырэкцыяй фестывальных праграм і навукова-даследчым цэнтрам па вывучэнню беларускай музычнай спадчыны акадэмічных жанраў.
Дзейнасць Па ініцыятыве капэлы зроблены сучасныя аўтарскія версіі зборніка лірычных кантаў «Куранты» (В. Капыцько), школьнай оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р. Вардоцкага (Дз. Смольскі). Праводзіць штогод (з 1991) міжнародныя фестывалі «Адраджэнне беларускай капэлы», на якіх паказаны (у канцэртным выкананні) оперы «Уяўная каханка» Дж. Паізіела і «Апалон-заканадаўца…», «Балетны дывертысмент»; выконваліся творы Я. Д. Голанда, М. Радзівіла, Э. Ванжуры, В. Казлоўскага, Міхала Клеафаса і Міхала Казіміра Агінскіх, братоў А. і М. Ельскіх, Ф. Міладоўскага, Ю. І. Крашэўскага, С. Манюшкі і інш.
У ролі сузаснавальніка і удзельніка капэла выступала на міжнародных фестывалях духоўнай музыкі «Магутны Божа» (1993—2001), «Фэст старосветской культуры в Дудутках» (1995—2001).
В 2001 и 2011 гадах сумесна з Інстытутам ім. Гётэ падрыхтавала ў Мінске канцэртныя праграмы «Вокальные циклы немецких композиторов» ў перакладзе на беларускую мову В. Сёмухі. У межах цыкла «Музыка Литвы и Короны» ў 2010 годзе на сцэне Беларускай філармоніі пастаўлена опера «Латарэя» С. Манюшкі ў рэдакцыі У. Байдава.
Выдавецкая дзейнасць Творчы калектыў НАВТ оперы і балета РБ «Беларуская Капэла» выдае і удзельнічае ў падрыхтоўке навукова-даследчай, метадычнай, мастацкай літаратуры, буклетаў фестываляў. Капэла — заснавальнік васьмі серый нотных выданняў:
Музыка старажытных сядзібаў Беларускі гістарычны нотазбор Мікола Равенскі. Збор твораў Ян Тарасевіч. Збор твораў Міхал Клеафас Агінскі. Збор твораў Беларуская вакальная музыка XVII—XX стагоддзяў Станіслаў Манюшка. Арыі з опер. Камерныя творы (5 выданняў: для сапрана, мецца-сапрана, тэнара, барытона, баса), Станіслаў Манюшка. Песні нашага касцёла (5 выданняў: для аргана; салістаў-вакалістаў у суправаджэнні ф-на (аргана); хора).
Зноскі
Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта