Ізат Назаравіч Клычаў () — туркменскі жывапісец. Правадзейны член АМ СССР (1988). Герой Сацыялістычнай Працы (1983). Народны мастак Туркменістана (1964). Народны мастак СССР (1973).
Біяграфія Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1953). Працаваў у жанравай карціне, партрэце, нацюрморце. Творы вызначаюцца дэкаратыўнасцю, яркім каларытам, імкненнем да манументальнасці: «Газэль» (1959), серыя «Мая Туркменія» (1963—75), «Новае нараджэнне», «Заўтра свята» (абодва 1972), «Новая эра» (1975), «Сцяг рэспублікі» (1977) і інш.
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1967).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Туркменістана Катэгорыя:Народныя мастакі СССР