Help! () — пяты студыйны альбом The Beatles, выпушчаны ў 1965 годзе на лэйбле Parlophone.

Пра альбом

Як і ў выпадку з альбомам A Hard Day's Night, песні з першага боку кружэлкі прагучалі ў аднайменным фільме. Загалоўная песня альбома звярнула на сябе ўвагу незвычайнай для ранняй творчасці гурта сур'ёзнасцю тэксту. У «You’ve Got to Hide Your Love Away» Джон Ленан таксама сур'ёзны; гэта найяскравейшы прыклад уплыву Боба Дылана на музыку гурта. Вельмі выразны і пранікнёны вакал Ленана ў «It’s Only Love».

Пол Мак-Картні напісаў для альбома легендарную «Yesterday», энергічную «Another Girl», рок-н-рольную «The Night Before» і фолкавую «I’ve Just Seen a Face».

Упершыню на альбом трапілі цэлыя дзве песні Джорджа Харысана — «I Need You» і «You Like Me Too Much».

Гэта апошні з альбомаў гурта, на якім былі выкананы песні іншых аўтараў («Act Naturally» і «Dizzy Miss Lizzy»).

Альбом ясна акрэсліў паварот у творчасці гурта, праз год пасля выхаду альбома гурт адыграў свой апошні жывы канцэрт і цалкам прысвяціў сябе працы ў студыі.

У брытанскім хіт-парадзе дыск займаў 1-е месца на працягу 9 тыдняў запар з 14 жніўня 1965 года (CD-версія дасягнула 61-га месца ў 1987 годзе).

Спіс кампазіцый Песні першага боку гучаць таксама ў фільме «На дапамогу!».

Амерыканскі рэліз Усе песні напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, калі не ўказана іншае.

Першы бок «Help!» (з інструментальным уступам) «The Night Before» «From Me to You Fantasy» (інструментал) «You’ve Got to Hide Your Love Away» «'I Need You» (Джордж Харысан) «In The Tyrol» (інструментал)

Другі бок «Another Girl» «Another Hard Day’s Night» (інструментал) «Ticket to Ride» «The Bitter End/You Can’t Do That» (інструментал) «You’re Going to Lose That Girl» «The Chase» (інструментал)

Удзельнікі запісу Джон Ленан — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, фартэпіяна, арган, ударныя Пол Мак-Картні — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, бас-гітара, фартэпіяна, гуіра Джордж Харысан — вядучы вакал, бэк-вакал, гітара, акустычная гітара, ударныя Рынга Стар — вядучы вакал, ударныя

Запрошаныя музыканты Джордж Марцін — фартэпіяна, прадзюсіраванне Джон Скот — флейта на «You’ve Got to Hide Your Love Away»

Крыніцы

Спасылкі Help! на discogs.com

Катэгорыя:Альбомы The Beatles