«Help!» () — песня гурта «The Beatles», упершыню выпушчаная ў выглядзе аднайменнага сінгла; загалоўная кампазіцыя альбома Help!. Песня напісана Джонам Ленанам (прыпісана Джону Ленану і Полу Мак-Картні) і была запісана 13 красавіка 1965 года. Песня гучыць таксама і ў аднайменным фільме. У 2004 годзе песня заняла 29 пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone.

Стварэнне песні Джон Ленан напісаў гэтую песню, каб выразіць увесь той стрэс, у якім ён апынуўся праз хуткі рост папулярнасці «The Beatles». Паводле музычнага крытыка Іэна Макдональда, гэтая песня стала «першай расколінай у ахоўнай абалонцы», якую Ленан узвёў вакол свайго ўнутранага свету, пакуль «The Beatles» ішлі да славы; песня стала таксама важнай вяхой у развіцці яго аўтарскага стыля.

У 1970 годзе ў серыі інтэрв'ю «Успаміны Ленана» (для часопіса «Rolling Stone») Джон сказаў, што гэтая песня з'яўляецца адной з яго найлюбімейшых, праўда, яму хацелася, каб песня была запісана ў павольнейшым тэмпе. Ленан сказаў таксама, што па яго адчуваннях «Help!» і «Strawberry Fields Forever» з'яўляюцца найшчырэйшымі песнямі «The Beatles», а не проста песнямі на заказ.

Песня мае даволі простую структуру і з'яўляецца адной з нямногіх песень «The Beatles», у якіх усе тры куплеты і прыпевы аб'ядноўваюцца без выкарыстання брыджа ці сола.

Запіс Песня была запісана за 12 спроб 13 красавіка 1965 года на студыі Эбі-Роўд. Першыя восем запісаў былі толькі інструментальнымі. Затым гурт запісаў галасы, бубен і гітарныя пасажы ў канцы кожнага рэфрэнаБіблія Бітлз: Help! Спасылка праверана 1 марта 2009.

У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — вакал (дзве партыі, зведзеныя ў адну), акустычная гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, падгалоскі Джордж Харысан — сола-гітара, падгалоскі Рынга Стар — ударныя

Варыянты Песня спачатку была размешчана на аднайменным сінгле (на адваротным баку якога была песня «I’m Down»), які быў выпушчаны ў продаж 19 ліпеня 1965 года ў ЗША і 23 ліпеня ў Вялікабрытаніі (за некалькі тыдняў да выпуску альбома). Паміж альбомнай версіяй і сінгламі ёсць невялікія адрозненні. Песня ўвайшла таксама ў альбомы-анталогіі «1962—1966» і «1».

Жывыя прадстаўленні «The Beatles» выканалі «Help!» у прамым эфіры 1 жніўня 1965 года на «Blackpool Night Out». Запіс быў уключаны ў альбом Anthology 2 і паказаны падчас дакументальнага фільма The Beatles Anthology. 14 жніўня гурт запісаў жывое выкананне песні і пяць іншых песень для «Шоў Эда Салівана», якое транслявалася ў наступным месяцы. Шоў даступнае на DVD «4 поўныя шоў Эда Салівана з удзелам The Beatles».

«Help!» быў уключаны ў сэт-ліст амерыканскага турнэ «The Beatles» 1965 года. Выступ 15 жніўня на стадыёне Шы быў паказаны ў дакументальным фільме 1966 года ««The Beatles» на стадыёне Шы», хаця гук песні быў перазапісаны перад выпускам. Выступ гурта 29 жніўня ў Hollywood Bowl быў выбраны для альбома 1977 года The Beatles at the Hollywood Bowl. Заключны жывы канцэртны выступ «Help!» адбыўся ў снежні 1965 года падчас турнэ «The Beatles» па Вялікабрытаніі, пасля чаго гурт ніколі не выконваў яе ўжывую.

Лёс песні Песня хутка стала папулярнай і на працягу трох тыдняў займала першыя месцы ў хіт-парадах як у Вялікабрытаніі, так і ў ЗША. У 2004 годзе песня заняла 29 пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone.

Песня неаднаразова перапявалася шматлікімі выканаўцамі, у тым ліку: У 1968 годзе гурт «Deep Purple» выпусціў кавер-версію на альбоме «Shades of Deep Purple» (версія «Deep Purple» у параўнанні з арыгіналам павольнейшая). У 1984 годзе кавер-версія песні была запісана Цінай Цёрнер сумесна з гуртом «The Crusaders». У 1985 годзе кампанія Ford выкарыстала песню «Help!» для рэкламы сваёй лініі Lincoln-Mercury. Гэта быў першы выпадак выкарыстання песні «The Beatles» у падобных мэтах; паводле некаторых даных за права выкарыстаць песню кампанія Ford выплаціла суму ў 100 тысяч долараў. У 1990 годзе песня была выканана Кайлі Міноўг на канцэрце ў памяць Джона Ленана ў Ліверпулі. У 1996 годзе песня была запісана для альбома «Четыре ночи в Москве» (трыб'ют-альбом гурта «Любэ»)Композиции из альбома (ссылка проверена 1 августа 2011). Расійскі гурт «Louna» таксама запісаў кавер-версію гэтай песні. 27 чэрвеня 2020 года амерыканская спявачка Майлі Сайрус выканала песню «Help!» на адкрытым стадыёне ў межах віртуальнай акцыі «Global Goal: Unite for Our Future».

Некаторыя радкі з песні («Won’t you please, please help me?», «Help, we need somebody, help, not just anybody, help, we need…») нярэдка цытуюцца ці абыгрываюцца ў англамоўных творах масавай культуры (напрыклад, яны былі працытаваны ў асобных серыях серыялаў «Поўны дом», «Дурням шэнціць», мультсерыяла «Супердзеткі», а таксама ў мультфільме саміх «The Beatles» «Жоўтая падводная лодка»).

У 80-90-я гады ў савецкіх студэнтаў існаваў своеасаблівы абрад, звязаны з песняй «Help!». Лічылася, што калі непасрэдна перад экзаменам (напрыклад, перад выхадам з дому) праслухаць яе стоячы навыцяжку, то паспяховая здача экзамена практычна забяспечана. Таксама для гэтага пасавала песня «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (Reprise)»: як лічылася, яе ўступны варыянт чамусьці не дзейнічае.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Анлайн-даведнікі: Тэкст песні Нататкі Alan W. Pollack пра песню Help! Біблія Бітлз — Help!

Тэматычныя артыкулы ў электронных выданнях:

Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Deep Purple