«You’re Going to Lose That Girl» () — песня гурта The Beatles, выпушчаная на альбоме Help! і напісаная ў асноўным Джонам Ленанам (прыпісана Ленану і Мак-Картні). Песня гучыць і ў аднайменным фільме; у ім гурт выконвае яе ў антуражы студыі гуказапісу; у дадатак да звычайнага віду гурта з гітарамі і барабаннай устаноўкай з'яўляецца таксама Мак-Картні за фартэпіяна і Рынга Стар, які грае на бонга.

Песня «You’re Going to Lose That Girl» была запісана ў студыі Abbey Road 19 лютага 1965 года. Поўным складам удзельнікі гурта сыгралі ўсяго два разы, другі дубль стаў базавым (пазней да яго была дапісана фартэпіянная партыя Мак-Картні, бонга і галасы).

Тэкст песні напісаны ад асобы маладога чалавека, які кажа свайму сябру, што калі той не будзе ўдзяляць больш увагі сваёй дзяўчыне, то гэтым зоймецца ён сам.

Ты страціш гэтую дзяўчыну. Калі сёння ўвечары ты не возьмеш яе прайсціся, То яна можа змяніць сваё меркаванне, І тады я запрашу яе і абыдуся з ёй вельмі ветліва.

У музычным плане песня выкарыстоўвае даволі нехарактэрную мадуляцыю — пры асноўнай танальнасці мі мажор трэці куплет гучыць у соль мажоры.

Паводле некаторых музычных крытыкаў, на працягу ўсёй песні піяніна, відаць, гучыць не ў строй з гітарамі (партыя гітар гучыць крыху ніжэй)«Анамаліі» песні .

У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — асноўны вакал (двойчы запісаны і зведзены), акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, піяніна, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бонга

Лёс песні У лістападзе 1977 года кампанія Capitol Records запланавала выпуск сінгла з песняй «Girl» на першым баку і з «You’re Going to Lose That Girl» на адваротным баку. Гэты сінгл павінен быў суправаджаць выпуск падборкі песень «The Beatles» Love Songs, у якім, аднак, ужо былі абедзве гэтыя песні. У выніку выпуск сінгла быў адменены. У амерыканскага рок-гурта «Ramones» ёсць песня «You’re Gonna Kill That Girl» (), назва якой перагукаецца з песняй «The Beatles»Артыкул пра Джоўі Рамона, вакаліста гурта Ramones . Песня «Now She’s Left You» () гурта «The Rutles» з'яўляецца пастышам на песню «The Beatles».

Крыніцы

Спасылкі Тэкст песні Нататкі Алана Полака наконт песні «You’re Going to Lose That Girl» Біблія The Beatles — «You’re Going to Lose That Girl» Фрагмент з фільма «Help!», які прадстаўляе песню «You’re Going to Lose That Girl»

Катэгорыя:The Beatles