Аляксандр Іванавіч Каральчук, укр. Олександр Іванович Корольчук (12 снежня 1883, Вялічкавічы Гродзенская губерня — 3 сакавіка 1925, Запарожжа, Украіна) — украінскі тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага акадэмічнага ўкраінскага драматычнага тэатра імя Марыі Занькавецкай. Біяграфія Скончыў рэальнае павятовае вучылішча ў Кобрыне, працаваў пісарам у Брэст-Літоўскім вайсковым гарнізоне. Удзельнічаў у стварэнні аматарскага польска-ўкраінскага тэатральнага гуртка, які складаўся з афіцэраў і супрацоўнікаў гарнізона. Для рэпетыцый група абсталявала адзін з прасторных складоў каля Холмскай брамы на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

На кар’еру Каральчука паўплывалі гастролі ўкраінскай трупы Івана Сагатоўскага ў Брэсце на працягу снежня 1906 — студзеня 1907 гг. са спектаклем «Наталка-Палтаўка» паводле Івана Катлярэўскага. Імаверна, мясцовыя акцёры таксама ўдзельнічалі ў спектаклі. У выніку кіраўнік трупы Іван Сагатоўскі скіраваў Каральчука ў Пінск, дзе ў верасні-кастрычніку 1907 года гастралявала ўкраінская трупа Міколы Садоўскага. Каральчук выступаў з тэатрам да 1920 года: спачатку ў хоры (барытон), потым якау штаце акцёраў. З 1916 года фактычна мастацкі кіраўнік тэатра Міколы Садоўскага.

Сучаснікі ўспаміналі: “Меў добрыя знешнія і ўнутраныя дадзеныя: высокі рост, развітую міміку, пластычную выразнасць, добры голас, музычны слых, а таксама ўмеў добра танцаваць”.

У 1912–1914 гадах — кіраўнік рэдкалегіі часопіса «Сяйво».

У 1917 годзе ініцыяваў стварэнне і ўзначаліў прафсаюз украінскага тэатру.

У 1920—1921 гадах — галоўны рэжысёр і акцёр украінскай трупы пры аддзяленне Таварыства товариства «Про­­світа» ў горадзе Рамны Палтаўскай губерні (цяпер Сумская вобласць).

У 1922–25 гадах — акцёр і галоўны рэжысёр Тэатра імя Марыі Занькавецкай.

Памёр у 1925 годзе ў Запарожжы ад сыпнога тыфу.

Творчасць Дэбютаваў як прафесійны артыст з эпізадычнай роляй Акілы Акілавіча ў п'есе «Суєта» (1907) паводле І. Карпенкі-Карага, якую трупа Садоўскага сыграла ў Палтаве ў 1907 годзе. З гэтай нагоды імя Аляксандра Каральчука ўпершыню згадваецца ў друку. Надалей сыграў дзясяткі роляў шырокага дыяпазону.

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 12 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1883 годзе Катэгорыя:Памерлі 3 сакавіка Катэгорыя:Памерлі ў 1925 годзе