Гектар дэ Сен-Дэні Гарно (; ) — канадскі паэт, пісаў на французскай мове.
Аўтар адзінага зборніка вершаў «Пагляды й гульні ў прасторы» (Regards et jeux dans l’espace, 1937), які пры жыцці паэта не быў заўважаны і быў адкрыты спецыялістамі толькі ў 1960-я гады. Лічыцца своеасаблівым перадвеснікам квебекскага літаратурнага адраджэння 1950-х гадоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Канады Катэгорыя:Франкамоўныя паэты