Заходне-Філіпінскае мора (; або Karagatang Kanlurang Pilipinas; скарочана — WPS) — гэта назва, якую ўрад Філіпін надаў часткам Паўднёва-Кітайскага мора, што ўваходзяць у выключную эканамічную зону краіны.

Тэрмін упершыню выкарыстоўваўся ў 1960-х гадах для абазначэння воднага прастору на ўсход ад узбярэжжа Філіпін. Пазней, у сярэдзіне 2000-х гадоў, гэтая назва была паўторна прынята Філіпінамі для абазначэння вод на захад ад краіны, што акружаюць астравы Спратлі і рыф Скарбара, у сувязі з тэрытарыяльнымі спрэчкамі з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 2012 годзе ўрад Філіпін афіцыйна зацвердзіў выкарыстанне назвы «Заходне-Філіпінскае мора».

Катэгорыя:Моры Ціхага акіяна Катэгорыя:Палітыка Філіпінаў