Авур Пакір Джаінулабдзін Абдул Калам Марайкаяр (, ; нар. — ) — прэзідэнт Індыі з ліпеня 2002 па ліпень 2007.
Біяграфія Таміл па нацыянальнасці, мусульманін па веравызнанні. Нарадзіўся 15 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Рамешварам на поўдні штата Тамілнад ў сям’і беднага рыбака, Абдул Калам з дзяцінства адрозніваўся не толькі зайздроснай упартасцю ў атрыманні ведаў у школе, але і велізарнай працавітасцю і адказнасцю, дапамагаючы сваёй сям’і продажам газет у вольны ад школы час.
У 1950 ён паступіў у каледж Сент Джозэф ў г. Трычы, а ў 1954 — у Мадраскі тэхналагічны інстытут, дзе атрымаў дыплом авіяінжынера. З 1958 працаваў у Арганізацыі абаронных даследаванняў, з 1963 перайшоў у індыйскую арганізацыю касмічных даследаванняў.
З 1992 па 1999 Калам быў дарадцам па навуцы міністра абароны і кіраўніком Дэпартамента абаронных даследаванняў. Ён аўтар знакамітага тэхналагічнага плана-2002 па ператварэнні Індыі з краіны, што развіваецца ў развітую краіну. Перад прэзідэнцтвам займаў пасаду галоўнага дарадцы ўрада Індыі ў рангу міністра, адказнага за навукова-тэхнічнае развіццё ў стратэгічнай, эканамічнай і сацыяльнай абласцях.
Вядомы стратэгічным бачаннем развіцця Індыі і яе месца ў свеце. У сваёй кнізе «Індыя-2020» прапануе праграму ператварэння краіны ў тэхналагічную звышдзяржаву.
Памёр 27 ліпеня 2015 годаУ Індыі аб’яўлена тыднёвая жалоба .
Катэгорыя:Палітыкі Індыі Катэгорыя:Прэзідэнты Індыі