Антон Пурцэладзэ (; ) — грузінскі пісьменнік, публіцыст, крытык, сацыёлаг, гісторык і эканаміст.

Творчасць Друкаваўся з 1858 года. Пакінуў прыкметны след у грузінскай літаратуры XIX стагоддзя. У апавяданнях і аповесці «Прыгода трох» (1889) выступаў супраць сац. несправядлівасці. У рамане «Мацы Хвітыя» (1870) крытыкаваў разлад сярод феадалаў, што прывяло Грузію да палітычнага і эканамічнага заняпаду. Аўтар трагедыі «Вялікі Маўраві, ці Георгій Саакадзе» (1869) і гістарычнага нарыса «Георгій Саакадзе і яго час». Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Грузіі