Лілія Леанідаўна Плыгаўка (нар. , Баранавічы) — беларуская і літоўская мовазнавец, даследчыца беларускай мовы ў Літве, выкладчыца. Доктар філалагічных навук (2017).

Біяграфія Нарадзілася ў 1961 годзе ў Баранавічах. Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры», пасля там жа скончыла аспірантуру. Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі.

Працавала ў школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот, потым выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе. У 1991 годзе пасля перамоў з Міністэрствам адукацыі Літвы атрымала запрашэнне ўзначаліць кафедру беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце (цяпер — Віленскі ўніверсітэт імя Вітаўта Вялікага). Узначальвала кафедру беларускай філалогіі і міжкультурных камунікацый. Пад яе кіраўніцтвам у 2009 годзе быў створаны Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры пры ўніверсітэце. Таксама ўзначальвала Літоўскую асацыяцыю беларусістаў.

Пад яе кіраўніцтвам у Вільні была створана Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны. Удзельнічае ў культурна-асветніцкіх праектах, выкладае мовы прыватна і дыстанцыйна, у тым ліку ў межах моўнага клуба «Спазнай праз мову Беларусь».

Навуковыя інтарэсы Даследуе беларускую мову, беларускую мову ў Літве, міжкультурныя камунікацыі, лексіка чыгуначнага транспарту.

Узнагароды Атрымала ў 2024 годзе срэбраны медаль пашаны «За заслугі» ад Дэпартамента нацыянальных меншасцяў Літвы.

Крыніцы

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Літвы Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Імігравалі ў Літву з Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Літвы