Пётр Пятровіч Глебаў (; , — , , Расія) — расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1983).
Біяграфія У 1937—1940 гадах вучыўся ў Оперна-драматычнай студыі К. С. Станіслаўскага ў Маскве, дзе займаўся ў М. М. Кедрава. З 1941 года — акцёр Оперна-драматычнай студыі К. С. Станіслаўскага (з 1948 — Маскоўскі драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага).
У Вялікую Айчыннаю вайну добраахвотнікам пайшоў на фронт. Служыў у зенітна-артылерыйскім палку, які ахоўваў ад нацысцкіх самалётаў заходні сектар Падмаскоўя: Ачакава, Перадзелкіна, аэрапорт Унукава. Падчас службы, дзякуючы блізкасці Масквы, па дазволе камандавання разам з іншымі акцёрамі-байцамі іграў у тэатры.
Пасля вайны зноў вярнуўся ў тэатр, дзе граў да 1969 года. Удзельнічаў у спектаклях «Тры сястры» А. П. Чэхава, «Дні Турбіных» М. А. Булгакава, «Салемскія ведзьмы» А. Мілера і іншых.
З 1940 гады здымаўся ў кіно. Самая вядомая акцёрская праца — роля Рыгора Мелехава ў экранізацыі рамана М. А. Шолахава «Ціхі Дон», створанай рэжысёрам С. А. Герасімавым у 1957—1958 гадах.
З 1969 года лічыўся ў трупе Тэатра-студыі кінаакцёра. Жыў з сям’ёй на Фрунзенскай набярэжнай у доме № 40.
Катэгорыя:Народныя артысты СССР