Сяргей Сяргеевіч Маляўскі () — беларускі інжынер, паэт і перакладчык, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Вырас у сям’і рабочых; бацька працаваў механікам на Валожынскай машынна-трактарнай станцыі, маці ў мясцовым калгасе. У 1954—1965 гадах навучаўся ў Валожынскай сярэдняй школы Nº1, якую скончыў з залатым медалём. У 1965 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць — механізацыя сельскай гаспадаркі), скончыў яе ў 1970 годзе.

Працаваў інжынерам у гаспадарках Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, а пасля інструктарам Валожынскага райкама партыі.

У 1989 годзе заняў пасаду старшыні Валожынскага райвыканкама. Быў дэпутатам Валожынскага раённага і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. У 1990 годзе абраны намеснікам старшыні, а ў 1995 годзе старшынёй Валожынскага раённага Савета дэпутатаў. На пасадзе старшыні Валожынскага раённага Савета дэпутатаў працаваў да выхаду на пенсію ў 2006 годзе.

Творчасць Вершы пісаў яшчэ ў школе. Публікавацца пачаў у сталым узросце ў раённай газеце «Працоўная слава», а таксама рэспубліканскіх выданнях. Некалькі твораў увайшлі ў калектыўны зборнік «Люблю наш край». Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Разам з Эдуардам Зарыцкім напісаў песню «Гімн Валожынскай зямлі».

Першая кніга Маляўскага — «Дума аб Бацькаўшчыне» (2018), прысвечана малой радзіме, аўтар глыбока зазірнуў у гісторыю Валожына, разважае пра паходжанні назвы паселішча, расказвае пра яго знакамітых уладароў. Творамі, прысвечанымі подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аўтар выказвае ім удзячнасць. Ва ўсіх творах Маляўскага разважанні пра сэнс жыцця. Таксама ў кнізе змешчаны пераклады Маляўскага на беларускую мову вершаў Сяргея Ясеніна.

Крыніцы

Літаратура Мечыслаў Новак. Гонар і слава Валожыншчыны; бібліяграфічны даведнік аб знакамітых людзях Валожынскай зямлі. — Валожын, 2008. — 117 с.

Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову