Польская сацыялістычная партыя ў Літве (пол. Polska partia Socjalistyczna na Litwie) — рэгіянальнае аддзяленне Польскай сацыялістычнай партыі (ППС), потым самастойная партыя на тэрыторыі Літвы і Беларусі ў 1902—1906 гг.Біч М. Польская сацыялістычная партыя ў Літве // Беларуская энцыклапедыя. — Т. 12 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 485.

Ідэя Рэчы Паспалітай як новай федэрацыі ў праграме ППС Польская сацыялістычная партыя была ўтворана на з’ездзе ў Парыжы ў лістападзе 1892 г. На ім была прынята так званая Парыжская праграма — першы палітычны дакумент Польскай сацыялістычнай партыі. У прэамбуле праграмы яе аўтары, сярод якіх найбольшую ролю меў Станіслаў Мендэльсон, падкрэслівалі сваю пераемнасць з традыцыяй польскага нацыянальна-вызваленчага руху, паўстанняў канца XVIII—XIX стст. Падкрэслівалася ідэя стварэння незалежнай польскай дзяржавы. Разам з тым адзначалася, што шляхта, якая дагэтуль была лідарам нацыянальнага руху, страціла свае вызваленчыя патэнцыі, пайшла на кампраміс з дзяржавамі-захопнікамі з мэтай захавання сваіх прывілеяў. У той жа час у выніку развіцця капіталізму ў Польшчы сфарміраваўся новы клас — пралетарыят, які ў сваёй барацьбе за сацыяльныя правы адначасова становіцца лідарам нацыянальнага змагання за палітычнае вызваленне Польшчы. Праграма змяшчала ў сабе наступныя палітычныя патрабаванні:Самастойная дэмакратычная Рэч Паспалітая, заснаваная на наступных [прынцыпах]: прамое, усеагульнае і тайнае галасаванне; народнае заканадаўства; поўная роўнасць нацыянальнасцей, якія ўваходзяць у склад Рэчы Паспалітай на аснове добраахвотнай федэрацыі; мясцовае і правінцыйнае самакіраванне з выбарнасцю чыноўнікаў адміністрацыі; роўнасць усіх грамадзян без адрознення полу, расы, нацыянальнасці або рэлігіі; поўная свабода слова, друку, сходаў, асацыяцый; бясплатныя судовыя працэсы, выбарнасць суддзяў і судовая адказнасць чыноўнікаў; бясплатная, абавязковая, усеагульная поўная адукацыя; забеспячэнне студэнтаў адукацыйнымі сродкамі дзяржавай; ліквідацыя пастаяннага войска, усеагульнае ўзбраенне народа; прагрэсіўны падатак на прыбытак і маёмасць, а таксама падатак на спадчыну; адмена падаткаў на прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасціProgram paryski (1892) — PPS — Polska Partia Socjalistyczna.Такім чынам, будучая Рэч Паспалітая бачылася як федэрацыя, заснаваная на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных нацый. Аднак гэтае сцвярджэнне мела дэкларатыўны характар, у ім не канкрэтызавалася, якія нацыі і на якіх прынцыпах будуць утвараць гэтую федэрацыюСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 130..

Фарміраванне Літоўскай секцыі ППС Аснову партыі ў складзе Расійскай імперыі склалі варшаўская і віленская арганізацыі. У студзені 1893 г. Вільню наведаў Станіслаў Мендэльсон, які правёў сустрэчу з групай віленскіх сацыялістаў (Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Сулькевіч, Стэфан Беляк, Людвік Зайкоўскі), вынікам чаго стала стварэнне Літоўскай (або Віленскай) секцыі ППССмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 130.. І краёвы з’езд ППС адбыўся ў чэрвені 1893 года ў Панарах, каля Вільні. Галоўную ролю ў яго арганізацыі адыграла Літоўская секцыя. У з’ездзе прымалі ўдзел Юзаф Пілсудскі, Станіслаў Вайцяхоўскі, Аляксандр Сулькевіч, Стэфан Беляк і іншыя. З’езд прыняў Парыжскую праграму ППС. Было вырашана пачаць выданне газеты «Robotnik» («Рабочы»), які стаў важным інструментам партыйнай прапаганды.

У Панарах у канцы чэрвеня 1895 г. адбыўся ІІІ з’езд ППС. У яго рашэннях партыя пазіцыянавала сябе як адзіную прадстаўніцу інтарэсаў польскага рабочага класа. У абноўлены склад Цэнтральнага рабочага камітэта ўвайшлі Юзаф Пілсудскі, Аляксандр Сулькевіч і Людвік Кульчыцкі, што сведчыла пра «віленскую» дамінацыю ў кіраўніцтве партыяйСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 131.. У выніковых дакументах сцвярджалася, што «самым надзейным сродкам ліквідацыі царызма з’яўляецца аддзяленне ад сучаснай расійскай дзяржавы прыгнечаных народаў». ППС дэкларавала сваю падтрымку незалежніцкіх нацыянальных рухаў на тэрыторыі Расійскай імперыі. У той жа час яна выказвала прэтэнзіі на гегемонію ў рэвалюцыйным руху на ўсёй тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Партыя ставіла перад сабой місію абуджэння мясцовых нацыянальных сацыялістычных рухаў у сумеснай барацьбе з царызмам пад фактычна ўласным кантролем. Прычым указвалася, што расійскія рэвалюцыйныя арганізацыі павінны прызнаць лідарскую ролю ППС на гэтых земляхWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 41.. У гэтым кантэксце ППС крытычна ставілася да дзейнасці Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) і асабліва Бунда. IV з’езд ППС, які адбыўся ў Варшаве ў лістападзе 1897 г., выказаў непрыхільнае стаўленне адносна заснавання ў тым жа годзе Бунда:«Узяўшы пад увагу, што яўрэйскі пралетарыят можа мець пажаданні толькі супольныя з пралетарыятам нацыі, сярод якой ён пражывае; узяўшы пад увагу, што дзейнасць яўрэйскіх груп да гэтага часу, якія зараз выступаюць пад назвай „Усеагульныя яўрэйскі рабочы саюз у Расіі і Польшчы“, носіць шкодныя для руху рысы арганізацыйнай і праграмнай адасобленасці, што неаднаразова прымаюць варожую да нас пазіцыю, з’езд лічыць кірунак дзейнасці такога саюза фальшывым, тым, што адмаўляе салідарнасць з польскім і літоўскім пралетарыятам у яго барацьбе за вызваленне з-пад панавання расійскіх захопнікаў»Wasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 59.. Пазіцыя ППС у дачыненні да ЛСДП, якая паўстала ў 1896 г., заключалася ў імкненні яе падпарадкавання гегемоніі польскага сацыялістычнага руху. Раздражненне выклікала нежаданне літоўскіх сацыял-дэмакратаў аб’ядноўвацца з ППС. Сцвярджалася, што пралетарыят Літвы з’яўляецца пераважна польска-, а не літоўскамоўным, а таму ён не мае патрэбы ў існаванні асобнай арганізацыі, бо яго інтарэсы адстойвае ППСWasilewski L. Zarys dziejów Polskiej Partii Socjalistycznej w związku z historią socjalizmu polskiego w trzech zaborach i na emigracji. — Warszawa, 1925. — S. 61.. Юзаф Пілсудскі ў адным са сваіх лістоў таго часу адзначаў:«… Літоўскія сацыял-дэмакраты не змаглі выцягнуць з сябе, за якую яны федэрацыю: з Польшчай ці з кімсьці яшчэ … Яны федэрацыю не адмаўляюць, але толькі невядома, з кім і для чаго. У гэтым уся абсурднасць сітуацыі»Литвиненок Р. С. Социал-патриотическое направление в польском общественно-политическом движении в Беларуси и Литве на рубеже ХІХ-ХХ вв. // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по новой и новейшей истории. — Вып. 3. — Минск: РИВШ, 2019. — С. 157—163..У 1890-я гг. арганізацыі ППС на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю дзейнічалі ў Вільні, Беластоку і Гродне. У 1895 г. у Гродне ўзнік сацыялістычны гурток моладзі, які знаходзіўся пад уплывам ППС. Яго заснавальнікам быў Пётр Шумаў. У 1897 г. гурток далучыўся да ППС у выглядзе Гродзенскага рабочага камітэту. Першапачаткова прапаганда вялася сярод рабочых-яўрэяў. Толькі ў 1900 г. П. Шумаў здолеў наладзіць прапагандысцкую працу сярод каталіцкага насельніцтва Гродна. Актыўнымі дзеячамі Гродзенскага рабочага камітэту былі Мікалай Клачэўскі, Ян Сівэк, Францішак Эйдукевіч, Яніна Міхнеўская, Францішак Грабоўскі. З дапамогай апошняга Гродзенскі рабочы камітэт стварыў уласную друкарню. Працяглы час гэты камітэт быў найбуйнейшай сацыялістычнай арганізацыяй на тэрыторыі Беларусі і ЛітвыСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 131..

У 1901—1902 гг. суполкі ППС узніклі ў Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску і некаторых мястэчкахСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 132—133..

Арганізацыя ППС у Літве У чэрвені 1902 г. у Любліне адбыўся VI з’езд ППС, які зыходзіў з перспектывы арганізацыі масавай партыі. Былі ўтвораны пяць аўтаномных партыйных акругаў, у тым ліку Літоўская акруга, або ППС у Літве. Яе буйнейшыя камітэты дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Беластоку, Сувалках, Коўне і БельскуСмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 132.Біч М. Польская сацыялістычная партыя ў Літве // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 5 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1999. — С. 547..

Акружны камітэт ППС у Літве размяшчаўся ў Вільні (па іншых звестках — у Гродне). Яго органам друку стала газета «Walka», галоўным рэдактарам якой з’яўляўся Юзаф Пілсудскі. Выданне заклікала да стварэння адзінай сацыялістычнай партыі на тэрыторыі гістарычнай Літвы. Аднак ні Бунд ні Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя не адрэагавалі на гэтыя прапановы.

У 1902—1904 гг. актывізавалі сваю дзейнасць Гродзенскі і Віленскі рабочыя камітэты ППС у Літве. Пад кіраўніцтвам першага дзейнічалі партыйныя суполкі ў Ваўкавыску, Слоніме, Індуры; пад кіраўніцтвам другога — у Мінску, Вілейцы, Свянцянах. У 1903 г. ППС у Літве выступіла ў якасці аднаго з арганізатараў першых агульнагарадскіх палітычных выступленняў у Гродне, Вільні, Мінску. Так, па ініцыятыве Гродзенскага рабочага камітэта і Камітэта Бунда 17 лютага 1903 г. пахаванне ў горадзе вядомага ўрача Юльяна Бенецкага перарасло ў масавую маніфестацыю. У тым жа годзе рабочыя камітэты Вільні і Гродна арганізавалі буйныя сходы рабочых, на якіх прысутнічала каля 1 тыс. чалавек.

На аснове пастановаў VI з’езда акружны камітэт ППС у Літве атрымаў паўнамоцтвы па выданні прапагандысцкай літаратуры на мясцовых мовах. Выдаваліся брашуры і пракламацыі на польскай, рускай, беларускай мовах і ідыш. Польскія сацыялісты ўжо мелі пэўны вопыт у гэтай галіне. Паводле даследаванняў Юрыя Туронка, польскія сацыялісты дапамаглі пераправіць праз мяжу і распаўсюдзіць кракаўскае выданне «Дудкі беларускай» Францішка Багушэвіча, а таксама агітацыйны ананімны твор «Дзядзька Антон». У 1902—1903 гг. у лонданскай друкарні ППС былі выдадзены тры брашуры на беларускай мове лацінкай: «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць», «Як зрабіць, каб людзям стала добра на свеце», «Хто праўдзівы прыяцель беднага народу», а таксама зварот да сельскагаспадарчых рабочых са Скідзеля «Да браці мужыкоў»Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі. — 2-е выданне. — Вільня, 2008. — С. 22-30, 41-43.Гісторыя Беларусі. — Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / рэдкал.: М. П. Касцюк і інш. — Мінск: Экаперспектыва, 2005. — С. 308—310..

У дачыненні да няпольскіх рэвалюцыйных арганізацый у Беларусі і Літве ППС у Літве першапачаткова прытрымліваўся стратэгіі ППС: супрацоўніцтва з імі пры адначасовым імкненні паставіць іх пад свой кантроль. Нягледзячы на непрыхільнае ў цэлым стаўленне да Бунда Віленскі рабочы камітэт ППС у Літве ў 1903 г. даў дазвол сваім арганізацыям на ўдзел у акцыях, арганізаваных Бундам. Адначасова рабіліся спробы перацягнуць яўрэйскіх рабочых у шэрагі сваёй партыі. У структуры ППС у Літве з’явіўся спецыяльны Яўрэйскі камітэт. Першая канферэнцыя яўрэйскіх арганізацый ППС у Літве адбылася ў Гродне 6 красавіка 1903 г. Да кастрычніка 1906 г. яўрэйскія арганізацыі ў структуры ППС у Літве дзейнічалі ў Вільні, Гродне (да 150 чалавек), Брэсце (каля 200 чалавек), Мінску і Баранавічах.