Пашаўшаўскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова ордэна езуітаў, якая існавала ў 1658—1773 гадах у мястэчку Пашаўшы ў Жамойці.

Гісторыя Калегіум быў заснаваны ў 1654 годзе падскарбіем вялікім літоўскім Станіславам Бейнартам, які перадаў езуітам некалькі вёсак. Фундацыя зацверджана соймам 1659 года.

У 1654—1655 гадах двор Бейнарта ў Пашаўшах быў перабудаваны на драўляны касцёл і рэзідэнцыю езуітаў, аднак ўжо ў 1656 годзе яны згарэлі ад маланкі. Пасля пабудовы былі адноўлены, аднак у 1666 годзе касцёл зноў пацярпеў ад пажару.

Мураваны касцёл Святога Станіслава будаваўся ў некалькі этапаў: у 1686—1688, 1695—1708 і 1738—1766 гадах. Дзейнічаў з сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Пры калегіуме з 1655 года дзейнічала ніжэйшая школа, узровень якой паступова павышаўся. Навучэнцы прыязджалі з Жамойці і Курляндыі.

Пры калегіуме існавала музычная бурса.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Гісторыя Жамойці Катэгорыя:Езуіцкія калегіумы

Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Літвы