Фартуната Бернадэлі (Fortunato Bernardelli; ) — італьянскі артыст балета, балетмайстар.
Біяграфія Вучыўся ў Сальваторэ Вігано. З 1812 года працаваў у Парыжы, Амстэрдаме, Бруселі, Вене, Варшаве. З 1818 года ў Расіі, у 1819—22 і з 1826 года ў Вялікім тэатры ў Маскве (першы мім). Выконваў камедыйныя, гратэскавыя і пантамімічныя ролі: Кален («Жанета і Кален»), Атэла («Атэла, або Венецыянскі маўр», у абодвух і балетмайстар). Сярод пастановак: «Механічныя фігуры», «Садоўніца», «Каханне Марса і Венеры», «Рычард Ільвінае сэрца ў Палесціне» на зборную музыку. Прапагандаваў ідэі і традыцыі Ж. Ж. Навера, творчасць С. Вігано. Яго дзейнасць мела вялікае значэнне для знаёмства рускіх артыстаў з асноўнымі кірункамі заходнееўрапейскай харэаграфіі, зрабіла ўплыў на развіццё акцёрскага майстэрства балетнай трупы Вялікага тэатра.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета Расіі