Гарадзішча — археалагічны помнік у Валожыне.

Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада па вуліцы Леніна (за дамамі № 49 — 69), за 0,6 км на паўднёвы захад ад аўтавакзала, побач завода пластмасавых вырабаў.

Займае ізаляваны пагорак, які на 5-12 метраў ўзвышаецца над ваколіцамі. Пляцоўка няправільнай авальнай формы, памерамі 80 х 35 метраў, выцягнутая з поўначы на поўдзень, паніжаецца на 1-1,5 метры на поўнач і поўдзень і на 2,5-3 метры на захад. Схілы вельмі стромкія з захаду і поўначы і даволі спадзістыя з усходу і поўдня. У паўднёвай частцы прасочваюцца сляды 2 валоў.

У сярэднявеччы на гарадзішчы былі могілкі, іх рэшткі захаваліся і станам на 2025 год.

Абследаваў у 1971—1973 гадах Леанід Побаль, у 1985 — Яраслаў Звяруга. Магутнасць культурнага пласта да 0,6 метра. Знойдзены фрагменты штрыхаванага посуду (5 ст. да н.э. — 2 ст.). Раскопкі не праводзілі.

Катэгорыя:Валожын