Свабодныя выбары — абранне манарха, якое не прытрымлівалася правілаў дынастычнай пераемнасці. У Рэчы Паспалітай шляхта прыбывала на выбарчае поле ў выглядзе паспалітага рушання, прычым шляхта галасавала па ваяводствах у прысутнасці паслоў (дэпутатаў), якія перадавалі свае галасы ў Сенат: абранне караля абвяшчаў маршалак, а асвячаў прымас Польшчы. Сенатары адыгрывалі найважнейшую ролю ў вызначэнні канчатковых вынікаў свабодных выбараў.

Першыя свабодныя выбары ў Польшчы адбыліся ў 1573 годзе ў вёсцы Камён каля Варшавы, праз год пасля бяздзетнай смерці апошняга з дынастыі Ягелонаў — Жыгімонта II Аўгуста. Пазней было ўстаноўлена пастаяннае месца правядзення выбараў — вёска Воля каля Варшавы. У 1733 годзе на палях вёскі Камён адбыліся чарговыя выбары, падчас якіх каралём быў абраны Аўгуст III Сас (Саксонскі). Зараз абедзве вёскі з элекцыйнымі палямі ў межах Варшавы.

Польска-літоўская манархія, выбарная з 1572 года, ледзь не стала спадчынна-выбарнай манархіяй змяшанага тыпу падчас праўлення каралёў дынастыі Вазаў у 1587—1668 гадах, аднак нягледзячы на захады Жыгімонта Вазы перадаць уладу Уладзіславу Вазе пры сваім жыцці (Vivente rege) скончыліся правядзеннем абрада выбараў пасля яго смерці.

Пасля заключэння Люблінскай уніі (1569) кожны новакаранаваны кароль Польшчы станавіўся гаспадаром Літвы і Русі па пасадзе і ніколі не ўзводзіўся на асобны трон Вялікага княства Літоўскага, хаця і Ягелоны, і Стэфан Баторый, і Жыгімонт Ваза прызнавалі асобнае існаванне дзяржаўнасці — «гаспадарства» ВКЛ ці «Рэч Паспалітую Літоўскую» (Res Publica Litvania, Rusia et Samogitia),,.

Гістарычны нарыс Першыя дакументальна пацверджаныя выбары на польскі трон адбыліся ў 1386 годзе, а кіраўніком тагачаснай Польскай дзяржавы быў абраны Уладзіслаў Ягайла. Паколькі дзяцей ад шлюбу з Ядвігай не было, пераход польскай кароны да спадчыннікаў шлюбу Ягайлы і Сафіі Гальшанскай суправаджаўся наданнем правоў (так званай Залатой вольнасці) польскай шляхце. Кароль Жыгімонт I Стары, прасоўваючы сына — Жыгімонта ІІ Аўгуста на пасаду вялікага князя літоўскага і караля пры сваім жыцці, выдаў польскай шляхце два статуты ў 1530 і 1538 гадах, якія раз і назаўсёды ўстанавілі іх права асабіста выбіраць манарха (electio viritim). На выбарах мог прысутнічаць кожны жадаючы (unusquisque qui vellet), і выбары павінны былі быць свабоднымі (electio Regis libera). Апошні кароль дынастыі Ягелонаў, Жыгімонт II Аўгуст, памёр 7 ліпеня 1572 года. Гэта адкрыла новы перыяд у гісторыі манархіі ў Рэчы Паспалітай — у Польшчы і ВКЛ наступіла міжкаралеўе. Літоўская шляхецкая карпарацыя адмовілася прызнаваць спадчынныя правы сёстраў памерлага Ягелона — дзедзіча іх краіны, запатрабавала і атрымала асобнае прызнанне сваіх правоў на дзяржаву ад наступных выбарных манархаў, якія не здолелі ўступіць на пасаду вялікага князя без дазволу Паноў Рады і з’езду станаў ВКЛСтатут ВКЛ 1588.

Знікненне дынастыі Ягелонаў і наступны дынастычны крызіс сталі выпрабаваннем трываласці шляхецкай дзяржавы. Існавалі асцярогі, што працяглы перыяд без манарха можа негатыўна паўплываць на ўсю Рэч Паспалітую, магчыма, нават прывесці да яе краху і разрыву уніі. Нягледзячы на тое, што многія шляхцічы прадумвалі магчымасці дзеянняў пасля знікнення дынастыі, не існавала ўстаноўленых працэдур для вырашэння праблем такой сітуацыі, бо большасць сфер жыцця манархіі патрабавала сімвалічнага ўдзелу караля. Аднак міжкаралеўе стала рэальнасцю, і шляхта пачала вырашаць праблемы інтэррэгнума. Дзеля аховы законнасці, у сітуацыі спынення справаводства, завязанага на зацвярджэнні актаў каралём, пачалося стварэнне каптуровых судоў. Галоўнай мэтай шляхецкіх з’ездаў па паветах і агульных соймаў было не толькі разгледзець кандыдатаў на пасаду новага кіраўніка, але і вызначыць метад яго абрання, а таксама стварыць механізмы, якія гарантавалі б, што новы кароль не парушыць прынцыпы «Залатой вольнасці». Шляхта павінна была падрыхтаваць пагадненне, якое захавала б яе вялікія прывілеі, і паспрабаваць атрымаць дадатковыя перавагі. Важна было таксама абараніць дасягненні Рэчы Паспалітай, такія як рэлігійная талерантнасць, і гарантаваць бяспеку краіны ў выпадку адвольных рашэнняў караля або неабходнасці весці вайну. Аднак у рэшце рэшт, нягледзячы на некаторыя нязначныя рознагалоссі паміж шляхтай, магнатамі і святарствам, пагадненне было дасягнута. Было вырашана, што да абрання наступнага караля будуць дзейнічаць наступныя правілы:

Асобай, якая будзе ажыццяўляць вярхоўную ўладу на перыяд міжкаралеўя, будзе польскі і літоўскі прымас Якуб Уханскі (т. зв. interrex). Канфедэрацыі (каптуры) шляхты возьмуць на сябе ўладу на мясцовасці (напрыклад, у ваяводствах). Рэлігійны мір у краіне быў забяспечаны так званай Варшаўскай канфедэрацыяй, прынятай у пачатку 1573 года.

Але найважнейшым вынікам гэтага пагаднення паміж шляхтай стала дамоўленасць аб тым, што абранне караля будзе адбывацца шляхам элекцый, канчатковая форма якіх была замацавана на канвакацыйным сейме ў 1573 годзе. Выбары павінны былі быць усеагульнымі ўнутры шляхты (viritim, што азначае «мужна»). Ініцыятарамі ідэі выбараў па сістэме viritim была малапольская шляхта, а менавіта: Пётр Збароўскі, ваявода сандамірскі, Ян Фірлей, ваявода кракаўскі, і Станіслаў Слупецкі, кашталян люблінскі. У іх у сейме быў «свой чалавек» — Ян Замойскі (які пазней стаў вялікім канцлерам кароны і гетманам), які з усіх сіл стараўся прасунуць гэтую выбарчую сістэму. І сапраўды, яму гэта ўдалося, дзякуючы падтрымцы духавенства, занепакоенага вялікай колькасцю пратэстантаў у Сенаце.

З гэтага часу выбары манарха называліся свабоднымі выбарамі, і насамрэч яны былі свабоднымі; у іх мог удзельнічаць кожны шляхціц, а не толькі члены сейма, як у мінулым.

Першыя свабодныя выбары прыцягнулі рэкордную колькасць шляхты (40—50 тысяч), але на наступных выбарах прагаласавала менш чалавек. У параўнанні з першымі, другія свабодныя выбары, якія адбыліся ў 1575 годзе, прыцягнулі толькі 12 000 выбаршчыкаў (з іх толькі двое з Каралеўскай Прусіі). На выбары 1668 года пешшу пайшлі 2000 мазураў — бедная мазавецкая шляхта не магла дазволіць сабе коней, але знаходзілася недалёка ад Варшавы.

Свабодныя выбары былі сістэмай, якая аслабляла ўладу караля. Яны сталі крыніцай сварак паміж выбарчымі ваяводствамі (спрэчкі аб кандыдатах на трон), і, перш за ўсё, яны дазвалялі замежным дынастыям умешвацца ў справы Польска-Літоўскай дзяржавы. Праект выбарчай рэформы ў 1589 годзе быў адхілены, як і спробы Жыгімонта, Уладзіслава і Яна Казіміра Вазаў перадаць трон родным пры жыцці манарха ў 1661—1662 гадах, што былі са скандаламі пракінуты шляхтай.

Канстытуцыя 3 мая «з-за бедстваў, панесеных падчас міжкаралеўя, калі перыядычна звяргаўся ўрад», увяла «трон шляхам выбараў праз сям’ю», прызнаючы саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пераемнікам С. Панятоўскага. З-за адсутнасці законных мужчынскіх нашчадкаў курфюрста пераемнікам павінен быў стаць яго зяць, са згоды сабраных саслоўяў яго дачцэ падабраны (…) , захоўваючы пры гэтым права нацыі, якое не магло падпарадкоўвацца ніякім загадам, абраць на трон другі дом пасля згасання першага (артыкул VII). Папраўкі да Канстытуцыі павінны былі пераглядацца кожныя 25 гадоў (артыкул VI). Падзелы, смерць Юзафа Панятоўскага і нежаданне Марыі Аўгусты Вецін ісці замуж скончылі гэтую дынастычную галіну.

Працэдура

Пачатак міжкаралеўя — пасля смерці або адрачэння караля наступала міжкаралеўе, і ўлада пераходзіла да інтэррэкса, які быў першым сенатарам, г.зн. прымасам Польшчы і Літвы. Сойм канвакацыйны — адразу пасля міжкаралеўя прымас быў абавязаны склікаць сойм, вядомы як канвакацыйны сейм, бо на ім усталёўваліся падрабязныя pacta conventa, або абяцанні, якія павінен даць і выканаць будучы кароль. На гэтым сейме таксама вызначаліся дата і месца правядзення выбараў. Сойм звычайна доўжыўся каля двух тыдняў. Выбарны сейм, або сама Элекцыя. Кожны каронны і вялікакняскі шляхціц меў права прысутнічаць і галасаваць на гэтым сейме. Дакладная колькасць удзельнікаў ніколі не была зафіксавана; паводле ацэнак, у ім удзельнічала ад 10 000 да больш за 100 000 чалавек, звычайна каля 10—15 тысяч. У прынцыпе, увесь сейм павінен быў доўжыцца шэсць тыдняў. Месцам правядзення выбарных сеймаў была абраная вёска Воля каля Варшавы. Кандыдаты заяўлялі пра свой намер стаць каралём асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў (асабліва замежнікі). Пасля абрання ўладара склікаўся каранацыйны сейм. Каранацыйны сойм — праводзіўся ў Кракаве, дзе традыцыйна адбываўся абрад каранацыі (ад гэтага звычаю двойчы адмаўляліся падчас перыяду свабодных выбараў). Абрад звычайна праводзіў прымас. Сойм доўжыўся прыблізна два тыдні. Падчас сойма абраны кароль выконваў фармальнасці выбараў, абяцаючы, сярод іншага, выконваць Генрыкавы артыкулы і ўзгодненыя pacta conventa. Пасля гэтага адбываўся трохдзённы абрад каранацыі ў Вавельскім саборы.

Свабодныя выбары ў Рэчы Паспалітай. Да таго часу, як Чатырохгадовы сейм у 1791 годзе адмяніў іх, было праведзена 11 свабодных выбараў. №Пачатак бескаралеўяДаты паседжанняў Элекцыйнага соймуНайважнейшыя кандыдаты на пасадДата выбару караляЛічба галасоўВыбраны гаспадарУвагі1 Элекцыя7 ліпеня 1572(смерць Жыгімонта Аўгуста)5 красавіка — 20 траўня 1573 Эрнст Габсбург, вялікі князь (эрцгерцаг) аўстрыйскі Ян III Ваза, кароль Швецыі Іван IV Жахлівы, вялікі князь маскоўскі Фёдар Іванавіч, сын Івана Васільевіча Генрык Валуа, князь Арлеанскі Альфонс II д’Эстэ, князь Ферары і Мадэны Вільгельм з Ружамберку, бургграф праскі Юры Язлавецкі, падольскі ваявода Ян Костка, кіраўнік Марской камісіі Ваўжынец Бандура Слупскі, быдгаскі гродскі суддзя11 траўня 1573Генрык Валуа (Валезы, Walezy)Элекцыя праведзена на палях вёскі Камён2 Элекцыя12 траўня 1575(Канец часу, вызначанага Генрыку Валуа на вяртанне ў краіну)ад 8 лістапада 1575 Максіміліян II Габсбург, імператар рымскi Эрнст Габсбург, вялікі князь аўстрыйскі (ізноў) Фердынанд Габсбург, вялікі князь аўстрыйскi Ян III Ваза, кароль Швецыі (зноў) Іван Жахлівы, вялікі князь маскоўскі (паўторна) Фёдар Іванавіч, сын Івана Жахлівага (ізноў) Стэфан Баторый, князь Сяміграддзя (Трансільваніi) Альфонс II д’Эстэ, князь Ферары і Мадэны (ізноў) Ян Костка, сандамірскі ваявода Андрэй Тэньчыньскі, бельскі ваявода Вільгельм з Ружамберку, бургграф Прагі (зноў)12 снежня 1575Максіміліян II ГабсбургВыбар зроблены без уліку большасці шляхты13 снежня 1575Ганна ЯгелонкаАбраная каралём Польшчы (król Polski), але напрыканцы абрадаў станы прызначылі ей мужа — Стэфана Баторыя15 снежня 1575Стэфан БаторыйСпрэчка аб выбарах была вырашана на карысць Баторыя, дзякуючы хуткім дзеянням і ляноце імператара. 6 красавіка Баторый перасек мяжу Кароны. 1 мая 1576 г. біскуп Куяўскі Станіслаў Карнкоўскі ажаніў Ганну Ягелонку і Стэфана Баторыя, а затым каранаваў маладую пару. Каранаваны вялікім князем літоўскім у чэрвені 1576.3 Элекцыя12 снежня 1586(Смерць Стэфана Баторыя)ад 30 чэрвеня 1587 Mаксіміліян III, вялікі князь аўстрыйскі Жыгімонт Ваза, спадчынны дзедзіч шведскі, князь фінскі Фёдар I Іванавіч, вялікі князь маскоўскі (зноў) Фердынанд Габсбург, эрцгерцаг аўстрыйскі (зноў) Mацей Габсбург, аўстрыйскі эрцгерцаг Эрнст Габсбург, эрцгерцаг (зноў)19 жніўня 1587Жыгімонт ВазаАдбыліся падвойныя выбары. 27 снежня 1587 года Жыгімонт III Ваза быў каранаваны каралём Польшчы. 24 студзеня 1588 года Ян Замойскі разбіў войскі Максіміліяна Габсбурга, якія адышлі за польска-сілезскую мяжу, у бітве пад Бычынай. ВКЛ спачатку абрала Максіміліяна, але калі Жыгімонт Ваза прызнаў яго правы і ІІІ статут, 28.01.1588 г. згадзілася на яго панаванне. Канфлікт у рэшце рэшт завяршыўся на сейме за мір (з 6 сакавіка па 23 красавіка 1589 года), дзе прыхільнікі выбараў Габсбургаў прысягнулі на вернасць каралю Жыгімонту III.22 жніўня 1587Максіміліян III Габсбург4 Элекцыя30 красавіка 1632(Смерць Жыгімонта Вазы)ад 27 верасня 1632 Уладзіслаў Ваза, польскі каралевіч, вялікі князь літоўскі і маскоўскі, шведскі дзедзіч