Улькен () — сяло (да 2013 года — пасёлак гарадскога тыпу) у Жамбылскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт Улькенскай сельскай акругі.
Заснаваны ў 1984 годзе для запланаванай Паўднёва-Казахстанскай ДРЭС, якую не пабудавалі. У 1986 годзе населены пункт быў перададзены са складу Мойынкумскага раёна Джамбулскай вобласці ў склад Курцінскага раёна Алма-Ацінскай вобласці з прысваеннем наймення Улькен і аднясеннем да катэгорыі рабочых пасёлкаў.
У чэрвені 2022 года раён вёскі быў абраны месцам будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
Рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Казахстане было прынята 6 кастрычніка 2024 года на рэферэндуме.
8 жніўня 2025 года пачалося будаўніцтва першай казахстанскай АЭС.
Катэгорыя:Населеныя пункты Казахстана