Вульпіцы́да (Vulpicida) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Апісанне Талом ліставаты, прыціснуты ў цэнтры і прыўзняты з краю, лопасцевы. Слаявінныя лопасці добра выяўлены, з хвалістымі, злёгку вышчарбленымі, складкаватымі краямі. Лопасці даволі цесна сабраны, часам налягаюць сваімі краямі адна на адну. Паверхня ярка-жоўтая, жаўтавата-зялёная або лімонна-жоўтая, больш-менш гладкая, матавая з сарэдыямі; ніжні бок амаль аднаго колеру з верхнім, сеткавата-жылкаваты, з рэдкімі, раскіданымі, даволі доўгімі бялёсымі рызінамі. Стрыжань (асяродак) ярка-жоўты. Сарэдыі звычайна знаходзяцца з краю, у выглядзе не перарванага ярка-жоўтага паяска. Радзей сарэдыі паверневыя, круглявыя, часам зліваюцца разам, утвараючы суцэльную сарэдыёзную масу. Апатэцыі да 8 мм у дыяметры, з каштанавым дыскам і зубчастым краем, трапляюцца вельмі рэдка. Споры памерам 6–8 × 4–6 мкм.
Пашырэнне У свеце вядома 6 відаў. Адзначаны пераважна ў Паўночным паўшар’і. Трапляюцца ў хвойных і мяшаных лясах на кары хвоі, елкі, ядлоўцу, лістоўніцы, піхты, радзей на ліставых пародах, а таксама на вярховых балотах, часта на старых пнях, падгнілай драўніне ў даўгамошных сасонніках і ельніках сярод тайгі, у гарах і тундры на валунах і глебе.
На Беларусі адзначана . Трапляецца на кары бярозы, елкі, хвоі, ядлоўцу ў хвойных і мяшаных лясах, на апрацаванай драўніне, адзінкава — на камяністым субстраце.
Спасылкі
Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў