Ганна Феліксаўна Літвіна (; ) — расійская навуковец-філолаг. Кандыдатка філалагічных навук (1995), старшая навуковая супрацоўніца Інстытута славяназнаўства РАН, спецыялістка па антрапаніміцы, даследчыца славянскіх моўных і культурных кантактаў, гістарычнай анамастыкі, гісторыі рускай літаратурнай мовы.

Біяграфія Скончыла школу № 57 у Маскве ў 1984 годзе, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ў 1991 годзе, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура». Абараніла дыплом «Некоторые особенности „простого языка“ первой половины XVIII в.». Вучылася ў аспірантуры Інстытута славяназнаўства і балканістыкі РАН. Кандыдат філалагічных навук, тэма дысертацыі «Семантыка і сінтаксіс формул у дзелавых дакументах XIII—XVII стст.» (1995, кіраўнік — акадэмік Андрэй Залізняк).Анна Феликсовна Литвина // Сотрудники Института славяноведения Российской академии наук / Ответственные редакторы М. А. Робинсон, А. Н. Горяинов. — М.: Издательство «Индрик», 2012. — С. 232—234.

У 1993—1996 гадах выкладала рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 520 у Маскве, у 1994—1995 — англійскую мову на курсах замежных моў пры філалагічным факультэце МДУ. У 1995—1997 гадах была вядучай рубрыкі «Тэндэнцыі» ў часопісе «Салон». У 1998—2000 гадах — супрацоўніца, у 2000—2003 — супрацоўніца-кансультантка Універсітэта штата Ілінойс у Чыкага. У 2004—2006 гадах вяла семінар «Летапіс, хроніка, сага» на кафедры Сярэднявечча гістарычнага факультэта МДУ.

З 2003 года старшая навуковая супрацоўніца Інстытута славяназнаўства РАН. У 2011 годзе пачала працаваць у НДУ ВШЭ.

Г. Ф. Літвіна — спецыяліст у галіне славянскіх моўных і культурных кантактаў, гісторыі рускай літаратурнай мовы. У спектр яе інтарэсаў уваходзіць праблематыка, звязаная з вывучэннем гістарычнай семантыкі імя ўласнага, славяна-германскім моўным узаемадзеяннем, функцыянаваннем моўных і культурных клішэ Сярэднявечча і Новага часу, гісторыі рускай літаратуры XVIII — першай паловы XX ст., аўтаматычным аналізам навуковага тэксту.

Бібліяграфія

Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Траектории традиции: Главы из истории династии и церкви на Руси конца XI — начала XIII века. — М.: Языки славянской культуры, 2010. — 208 с. — (Studia historica) — ISBN 978-5-9551-0397-6 Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Русские имена половецких князей: Междинастические контакты сквозь призму антропонимики. — М.: ПОЛИМЕДИА, 2013. — 280 с. — ISBN 978-5-7576-0305-6. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Похвала щедрости, чаша из черепа, золотая луда… Контуры русско-варяжского культурного взаимодействия. — М.: Издательский дом НИУ ВШЭ, 2018. — 192 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-7598-1392-7 (в обл.). — ISBN 978-5-7598-1824-3 (e-book).

Крыніцы

Літаратура Анна Феликсовна Литвина // Сотрудники Института славяноведения Российской академии наук / Отв. ред. М. А. Робинсон, А. Н. Горяинов. — М.: Индрик, 2012. — С. 232—234.

Спасылкі Старонка на сайце Інстытута славяназнаўства РАН. Старонка на сайце НДУ ВШЭ. Публікацыі на сайце eLibrary

Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі ВШЭ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН