Аляксандр Міхайлавіч Беленчык (; 23 студзеня 1907, Жыткавічы, Гомельская вобласць — 1945) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Аляксандр Беленчык нарадзіўся 23 студзеня 1907 года ў г. п. Жыткавічы.

З лютага 1943 года і да злучэння з часцямі Чырвонай Арміі (чэрвень 1944 года) — намеснік камандзіра Палескага злучэння партызанскіх атрадаў па партрабоце і з чэрвеня 1943 года кіруе баявымі дзеяннямі партызанскіх брыгад і атрадаў у паўднёвай частцы Палескай вобласці.У розных узнагародных дакументах паказваюцца званні палітрук, старшы палітрук, пасады — першы сакратар Нараўлянскага райкама КП(б)Б Палескай вобласці, адказны арганізатар Палескага абкама КП(б)Б, прадстаўнік штаба злучэння па Паўднёва-Прыпяцкай зоне.Памёр у 1945 годзе. Па іншых дадзеных памёр 14 сакавіка 1944 года або 12 мая 1945 года.

Пахаваны ў Мазыры на Кургане Славы.

Узнагароды і званні

Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны

Памяць

На Кургане Славы ў Мазыры ў памяць пра Героя ўстаноўлена мемарыяльная пліта.

Гл. таксама

Курган Славы (Мазыр)

Крыніцы

Спасылкі

Партизанский командир Александр Беленчик освобождал Мозырщину от немецко-фашистских захватчиков . Жыццё Палесся.

Катэгорыя:Партызаны_Вялікай_Айчыннай_вайны Катэгорыя:Камандзіры_партызанскіх_злучэнняў,_брыгад_і_атрадаў_у_гады_Вялікай_Айчыннай_вайны Катэгорыя:Першыя_сакратары_Палескага_абкама_КП_Беларусі