«Акты караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра» () — зборнік актаў Аляксандра Ягелончыка. Выдадзены польскім гісторыкам Фрыдэрыкам Папэ ў Кракаве ў 1927 годзе.

Змест Дакументы зборніка ахопліваюць перыяд з 1501 па 1506 год. Яны асвятляюць узаемаадносіны Польшчы з Вялікім Княствам Літоўскім, Маскоўскай Руссю, Прусіяй, рымскай курыяй, Валахіяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй, а таксама пытанні дзяржаўных і царкоўна-рэлігійных уній. У зборы змешчаны праекты мірных дагавораў, пасольскія інструкцыі, дзяржаўная перапіска, дакументы соймаў.

Большасць дакументаў прадстаўлена на лацінскай мове, частка — на нямецкай і старабеларускай. Матэрыялы для выдання былі выяўлены ў архівах Варшавы, Кёнігсберга, Гданьска і Фраўэнбурга.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Акты караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра

Катэгорыя:Выданні гістарычных крыніц Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Крыніцы па гісторыі Польшчы Катэгорыя:Кнігі 1927 года Катэгорыя:Аляксандр Ягелончык