Уладзівастоцкі тралейбус — найстарэйшая тралейбусная сістэма Далёкага Усходу і адна з самых усходніх (пасля Хабараўска) і самых паўднёвых (пасля Махачкалы) тралейбусных сістэм у Расіі. Дзейнічае з 29 студзеня 1965 года. Станам на 2025 год працуюць 3 маршруты, тралейбусная гаспадарка абслугоўвае адно дэпо, агульная колькасць тралейбусаў — 29, 7 з якіх выведзены з эксплуатацыі.
Эксплуатуе тралейбус ва Уладзівастоку АТ «Электрычны транспарт».
Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Расіі