Веніямін Сямёнавіч Мігаль або Бэн Мігаль () — беларускі мастак, манументаліст, жывапісец-імпрэсіяніст. Член Саюза мастакоў СССР. Біяграфія Атрымаў прафесійную мастацкую адукацыю, аднак працяглы час займаўся манументальным мастацтвам.

З 1966 года ўдзельнічаў ў мастацкіх выставах.

Ствараў у манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Сярод яго твораў — кампазіцыя «Светач» для станцыі мінскага метро «Плошча Леніна», вітражы для Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, творы для Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, афармленне комплексу «Крэматорый» у Мінску.

Апошнія 10 гадоў жыцця ствараў пераважна жывапіс, агулам за гэты час напісаў болей за 200 карцін, пераважна нацюрмортаў і пейзажаў. На думку дачкі мастака — Марыны Мігаль, захапленне пейзажамі сведчыць пра адзіноту майстра, пра пошук сродкаў выражэння яго душэўнага стану.

Памёр у 2006 годзе.

16-31 жніўня 2007 года ў мінскім Палацы мастацтва адбылася выстаўка памяці Веніяміна Мігаля, выстаўлена 55 твораў апошняга перыяду яго творчасці — нацюрморты і пейзажы («Дажджлівы дзень», «У старым лесе», «Восень у вёсцы», «Яблыні над возерам» і іншыя).

Крыніцы

Літаратура

Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 361. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 517.

Спасылкі