Марна () — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Шампань — Ардэны. Парадкавы нумар — 51. Адміністрацыйны цэнтр — Шалон-ан-Шампань. Насельніцтва — 565,2 тыс. чалавек (38-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 8162 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Марна і Вэля.

Дэпартамент уключае 5 акруг, 44 кантона і 619 камун.

Марна — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Шампань. Назва паходзіць ад ракі Марна. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента да 1998 г. насіў назву Шалон-сюр-Марн. Адной з галоўных славутасцей Марны лічыцца горад Рэймс, дзе каранаваліся французскія каралі.

Гл. таксама

П’ер Перыньён

Спасылкі Prefecture website Conseil General website