Гамбургскі оперны тэатр — найстарэйшы агульнадаступны музычны тэатр у Германіі, размешчаны ў Гамбургу. Заснаваны ў 1678 годзе. З узнікненнем Гамбургскага опернага тэатра даследчыкі звязваюць фармаванне нацыянальнай нямецкай опернай школы.
Сярод дырыжораў тэатра былі Густаў Малер, Фелікс Вайнгартнер, Карл Бём, Эрнэст Ансермэ.
Гісторыя Стварэнне тэатра пачалося ў 1677 годзе па ініцыятыве гарадскога самакіравання. Гамбург быў горадам, які не закранула Трыццацігадовая вайна, і мясцовыя бюргеры валодалі дастатковымі сродкамі для арганізацыі ўласнай опернай сцэны. Тэатр быў адкрыты 2 студзеня 1678 года операй па біблейскіх матывах: «Адам і Ева, ці чалавек Створаны, Загінулы і зноў Выратаваны», напісанай Іаганам Тайле.
З 1738 годзе Гамбургскі оперны тэатр спыніў існаванне. На яго сцэне выступалі пераважна гастрольныя італьянскія трупы.
У 1763 годзе драўляны будынак тэатра канчаткова разбурылі. У новым будынку Гарадскога тэатра, пабудаваным у 1765—1766 гадах, праводзіліся як музычныя, так і драматычныя спектаклі.
У 1827 годзе быў пабудаваны новы будынак тэатра, які адкрыўся 3 мая 1827 года «Эгмантам» Гётэ. З 1891 па 1897 год кіраўніком опернага тэатра быў Густаў Малер.
У 1925 годзе гамбургскі парламент (бюргершафт) ухваліў узвядзенне новага будынка, які сёння выглядае практычна гэтак жа.
З 1931 па 1934 год тэатр узначальваў Карл Бём, затым — Ойген Ёхум (1934—1949), Іозеф Кайльберт (1951—1961).
У ноч на 3 жніўня 1943 года горад падвергся дывановай бамбардзіроўцы, праведзенай Каралеўскімі ваенна-паветранымі сіламі Вялікабрытаніі, зала тэатра была цалкам разбурана. У 1953 годзе рэканструкцыя пачалася са зносу руін фасаднай часткі. Да 1955 года паводле плана Герхарда Вебера была пабудавана новая глядзельная зала на 1690 месцаў (практычна цалкам адпаведная праекту 1925 года), адкрытая 15 кастрычніка 1955 года операй Моцарта «Чароўная флейта».
У 2005 годзе завершана капітальная рэканструкцыя будынка і будаўніцтва дапаможных службовых будынкаў, якія ўбудаваны ў будынак оперы і ўтвараюць адзіны комплекс.
Катэгорыя:Оперныя тэатры Германіі