Перліс () — адзін з 13 штатаў, самы маленькі ў Малайзіі. Дзяржаўны лад — раджанат (канстытуцыйная манархія). Кіраўнік дзяржавы носіць тытул раджа. Цяперашні кіраўнік дзяржавы — раджа Саед Сіраджудзін.

Плошча штата — 795 км². Насельніцтва — 204 450 чалавек (2000). Шчыльнасць насельніцтва — 257 чал./км². Малайцы складаюць большасць сярод жыхароў Перліса (78 %), кітайцаў — 17 %, каля 2 % індыйцаў. Гарадскіх жыхароў — 34,3 %. Галоўны горад штата — Кангар. Сярод іншых гарадоў можна назваць Паданг-Бесар і Куала-Перліс.

Асновай эканомікі штата Перліс з’яўляюцца сельская гаспадарка і рыбалоўства.

Катэгорыя:Штаты Малайзіі