Тытывангса — адзін з асноўных горных хрыбтоў Малайзіі. Яго паўночная частка размешчана ў Паўднёвым Тайландзе, дзе ён носіць назву хр. Санкалахіры.
Хрыбет служыць водападзелам і дзеліць тэрыторыю Малайзіі на дзве часткі: усходнюю і заходнюю. Даўжыня хрыбта — каля 480 км з поўначы на поўдзень.
Найвышэйшыя пункты (2187 м над узроўнем акіяна) — Маўнт тахан (Гунунг Тахан) і Гунунг Корбу (2183 м). На тайландскім баку — Улу Ціці Басах (1533 м, на мяжы правінцый Яла і Перак). У паўднёвым ускрайку вышэйшай кропкай з’яўляецца гара Афір (1276 м). Катэгорыя:Горы Малайзіі