Вагайскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Цюменскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вагай.
Геаграфія Раён размешчаны на поўдні Цюменскай вобласці, мяжуе на поўначы — з Увацкім раёнам, на ўсходзе — з Омскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Вікулаўскім раёнам, на поўдні — з Арамашэўскім, Сарокінскім, Юргінскім раёнамі, на захадзе і паўночным захадзе — з Яркоўскім і Табольскім. Плошча тэрыторыі — 18,4 тыс. км².
Галоўная рака — Іртыш. Вялікая Супра, Кіша — прытокі Іртыша. Іншыя рэкі — Яузяк, Ашлык, Агітка — прытокі Вагая. Тэрыторыя раёна характарызуецца багаццем азёр. Самымі буйнымі лічацца азёры Вялікі Уват, Шыршыгуль, Карташава, Порай, Кульчан, Вялікі Тангуль, Арыкуль, Малы Уват, Шчучы. У заходняй частцы раёна размешчаны азёры Урашнае, Анціпіна, Дзікае.
Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Цюменскай вобласці