Карл Яльмар Брантынг (, , Стакгольм — , там жа) — шведскі палітык, першы прэм'ер-міністр Швецыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1921 годзе разам з Крысціянам Ланге.
Біяграфія і палітычная дзейнасць Скончыў Упсальскі ўніверсітэт. Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідараў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала, Бернскага інтэрнацыянала.
У 1887—1917 гадах (з перапынкамі) рэдактар ЦА СДПШ газеты «Сосіяль-дэмакратэн» («Social-Demokraten»).
У 1896—1902 гадах дэпутат рыксдага.
З 1907 года старшыня Выканкама СДПШ.
У 1880-х дапамагаў рэвалюцыянерам Расіі. Неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі наведаў Петраград. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю сустрэў варожа.
У 1920, 1921—1923 і 1924—1925 гадах прэм’ер-міністр Швецыі.
Вёў СДПШ па рэфармісцкім шляху, змагаўся супраць рэвалюцыйнага крыла партыі (А. Пальм, А. Даніельсан, Ц. Хеглунд). Узначаліў у Швецыі рух за далучэнне да Лігі Нацый.
Вядомы вырашэннем міжнародных спрэчак па правах малых нацыянальнасцей.
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі Швецыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Швецыі Катэгорыя:Дэпутаты Рыксдага