Акт на пра́ва вало́дання (карыста́ння) зямлёй — дзяржаўнае пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам.

Агульныя палажэнні Выдаецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў і іншымі дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў двух экзэмплярах: першы экзэмпляр выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, а другі захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў.

Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзяржаўным зямельным заканадаўствам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Юрыдычныя дакументы Катэгорыя:Права Беларусі Катэгорыя:Зямельнае права