Рэндарынг або адмалёўка ( — «візуалізацыя») — тэрмін у камп'ютарнай графіцы, які абазначае працэс атрымання выявы па мадэлі з дапамогай камп'ютарнай праграмы.

Тут мадэль — гэта апісанне любых аб'ектаў або з'яў на строга вызначанай мове або ў выглядзе структуры даных. Такое апісанне можа ўтрымліваць геаметрычныя даныя, становішча пункта назіральніка, інфармацыю аб асвятленні, ступень прысутнасці нейкай рэчывы, інтэнсіўнасць фізічнага поля і інш.

Прыклад візуалізацыі могуць складаць радарныя касмічныя здымкі, якія прадстаўляюць у выглядзе выявы даныя, атрыманыя з дапамогай радыёлакацыйнага сканавання паверхні касмічнага цела, у дыяпазоне электрамагнітных хваляў, нябачных чалавечым вокам.

Спасылкі

Катэгорыя:Камп’ютарная графіка