Аўром Каган, Коган () — яўрэйскі журналіст, выдавец, пісьменнік, мемуарыст, дзеяч сацыялістычнага руху.

Біяграфія Нарадзіўся ў Падбярэззі Віленскага павета ў сям’і настаўніка, бацька быў крамнікам, настаўнікам, карчмаром, рахункаводам. Вучыўся ў хедары і ешыбоце, з бацькам вывучаў іўрыт. Пазней вучыўся рамяству (ёсць іншыя звесткі). У 1877 годзе паступіў у віленскі настаўніцкі інстытут, тады ж далучыўся да рэвалюцыйнага руху, стаў у 1881 годзе настаўнікам у Вяліжы, потым жыў у Магілёве, ратаваўся ад паліцэйскага праследавання, направіўся ў ЗША ў складзе групы Ам-олам у 1882 годзе.

Спачатку працаваў рабочым у вытворчасці цыгар, металу. Потым быў настаўнікам, аратарам, рэпарцёрам; член Сацыялістычнай партыі. Прымаў чынны ўдзел у стварэнні першых яўрэйскіх прафесійных саюзаў (1885) і аб’яднаных саюзаў (1888). Сваю журналісцкую дзейнасць пачаў у англійскім і рускім друку. Заклаў асновы папулярнай яўрэйскай журналістыкі ў ЗША. Выдаваў і рэдагаваў штотыднёвік «Дзі нае цайт» (1886), газету «Арбэйтэр цайтунг» (1890-97), рэдагаваў «Цукунфт» (1894-97). Потым працаваў у англійскіх газетах. Яшчэ ў 1897 годзе ўдзельнічаў у заснаванні газеты «Форвэрц», у 1897, 1902 і 1903—1951 гадах быў яе галоўным рэдактарам.

Дэлегат на другім кангрэсе 2 Інтэрнацыяналу ў Бруселі. Быў супраць бальшавікоў.

Акрамя публіцыстычных твораў, пісаў мастацкую прозу на ідышы, па-англійску. Быў прыхільнікам рэалізму. Пакінуў 5 тамоў успамінаў.

Пераклаў на ідыш «Жэрміналь» Заля, творы Гюго, Хардзі, Тургенева, В. Хоўэлса, М. Нардау.

Спасылкі Эля Шульман. Cahan, Abraham

Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі