Бражнік глазчаты (Smerinthus ocellatus) — від матылёў сямейства бражнікаў.

Размах крылаў 65-90 мм. Пярэднія крылы попельна-шэрыя з бляклымі чорнымі палосамі і плямамі; заднія крылы ружовыя з вялікай сіняй глазчатай плямай, якая мае чорную аблямоўку.

Пашыраны ў Еўропе (акрамя крайняй поўначы), Міжземнамор’і, Малой Азіі, на Каўказе, у Казахстане, Заходняй Сібіры.

Крыніцы

Катэгорыя:Бражнікі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе