Miscellanea Historico-Archivistica (з лац. «Гісторыка-архіўны альмана́х») — польскі навуковы штогоднік, які выдаецца з 1985 года Галоўным архівам старажытных актаў у Варшаве.
Гісторыя Першапачаткова часопіс выдаваўся ў супрацоўніцтве з Генеральнай дырэкцыяй дзяржаўных архіваў і выдавецтвам PWN. З IV тома выдаецца сумесна з Выдавецтвам DiG.
Тэматыка Часопіс публікуе рэцэнзаваныя артыкулы і разнастайныя тэксты з галіны гісторыі (да 1918 года), яе дапаможных навук і архівазнаўства ў шырокім разуменні. Тэматыка ахоплівае гісторыю Рэчы Паспалітай у яе гістарычным разуменні, а таксама супольную архіўную спадчыну народаў, якія ўваходзілі ў яе склад.
Асаблівае месца ў выданні займаюць публікацыі гістарычных крыніц і інфармацыя пра новыя набыткі Галоўнага архіва старажытных актаў. Да артыкулаў дадаюцца рэзюмэ на англійскай мове.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная інфармацыя на сайце Галоўнага архіва старажытных актаў (архіўная копія)
Катэгорыя:Штогоднікі Польшчы Катэгорыя:Архіўная справа ў Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Польшчы