Фізічны факультэт — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Гісторыя У жніўні 1974 года ў адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржінспекцыі Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР пастановай Вучонай рады ў адпаведнасці з загадам рэктара інстытута на базе фізіка-матэматычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага былі створаны два самастойныя факультэты: матэматычны і фізічны.История факультета
У 2015 годзе матэматычны і фізічны факультэты былі аб’яднаныя ў фізіка-матэматычны факультэт БДПУ імя М. Танка.
Кафедры ў 2013 годзе Агульнай і тэарэтычнай фізікі Эксперыментальнай фізікі Методыкі выкладання фізікі Інфарматыкі і асноў электронікі Матэматыкі
Дэканы Уладзімір Андрэевіч Якавенка (1974—2003) Ігар Серафімавіч Ташлыкоў (2003—2007) Віктар Іосіфавіч Януць (2007—2011) Іван Уладзіміравіч Дзядзюля (2011—2013) Валерый Раманавіч Собаль (2013—2015) Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт фізічнага факультэта БДПУ імя М. Танка (2013)
Катэгорыя:Факультэты БДПУ імя М. Танка БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2015 годзе