Фанфік (ад  — творчасць, або вымысел фаната) — аматарскі твор, заснаваны на папулярных арыгінальных творах літаратуры, кінематаграфіі (фільмах, тэлесерыялах, анімэ і г.д.), коміксах, а таксама відэагульнях і іншых творах поп-культуры.

Фанфік звычайна ствараецца на бясплатнай аснове прыхільнікамі арыгінальных твораў. Аднак ёсць і фанфікі, прызначаныя для продажу. Літаратурны фанфік звычайна публікуецца на спецыяльных вэб-сайтах паводле ўстаноўленых правілаў. Публікацыя, як правіла, згадвае аўтара або перакладчыка існуючага фанфіка, «бэта-чытача», «гама-чытача» — рэдактара або чалавека, які дапамагаў з напісаннем, назву, анатацыю, жанр, памер, фандом — аўдыторыю прыхільнікаў якога твора ён прызначаны, папярэджанне, калі твор утрымлівае шакавальны або дарослы матэрыял, спарынг — тып любоўнай лініі, калі такая прысутнічае, і рэйтынг, гэта значыць узрост чытачоў, для якіх прызначаны фанфік. Аўтар таксама можа прадставіць публіцы свой твор па частках, адзначыўшы, што фанфік усё яшчэ знаходзіцца ў працэсе стварэння.

Катэгорыя:Мастацкая літаратура Катэгорыя:Кінематограф Катэгорыя:Коміксы