«Віва, Марыя!» — артыкул Брыжыт Бардо () — камедыйны кінафільм рэжысёра Луі Маля, прэм’ера якога адбылася ў 1965 годзе. Галоўныя ролі выканалі Брыжыт Бардо і Жанна Маро. Касцюмы — П'ер Кардэн.
Сюжэт 1907 год, Цэнтральная Амерыка. Марыя (Брыжыт Бардо), дачка ірландскага рэвалюцыянера, становіцца спявачкай у вандроўным цырку. Падчас свайго першага выступу разам з францужанкай Марыяй (Жанна Маро) яна выпадкова ладзіць стрыптыз і адразу становіцца зоркай паказу.
Сустрэўшы рэвалюцыянера Флорэса, францужанка Марыя без памяці ўлюбляецца. Пасля смерці каханага яна клянецца прадоўжыць яго справу, а ірландка Марыя і іншыя артысты гатовы ёй дапамагчы. І неўзабаве дзве стрыптызёршы Марыі становяцца вядомыя як святыя і народныя вызваліцельніцы…
У ролях Брыжыт Бардо — Марыя Жанна Маро — Марыя Палет Дзюбо — мадам Дыяген Клаўдзіа Брук — Вялікі Рудольфа.
Катэгорыя:Фільмы 1965 года