Дзью́ла Хорн (, ) — венгерскі палітык, Прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1994-98 гады.

Біяграфія Скончыў Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (сучасны Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку камуністаў у складзе атрадаў pufajkás, якія дапамагалі савецкім войскам. Працаваў у міністэрстве фінансаў, міністэрстве замежных спраў, пасольствах у Балгарыі і Югаславіі. У 1985 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў. Ва ўрадзе Міклаша Немета быў міністрам замежных спраў; атрымаў вядомасць адкрыццём заходніх межаў ВНР для грамадзян ГДР, якія пераязджалі ў ФРГ. У 1989 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскай сацыялістычнай партыі. У 1994 годзе стаў прэм’ер-міністрам пасля перамогі ВСП на парламенцкіх выбарах. Падчас яго прэм’ерства ў Венгрыі праводзіўся «план Бокраша» — праграма па барацьбе з бюджэтным дэфіцытам і павольным эканамічным прыростам. Рэалізацыя «плана Бокраша» стабілізавала эканоміку, аднак прывяла да пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва і да перамогі апазіцыі на выбарах 1998 года. Пасля выбараў Хорн сышоў у адстаўку і паступова адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Зноскі

Катэгорыя:Міністры замежных спраў Венгрыі Катэгорыя:Члены Венгерскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага