Судо́выя до́казы  — фактычныя звесткі пра акалічнасці, якія маюць значэнне для правільнага вырашэння крымінальнай або цывільнай справы.

Крыніцы доказаў Паводле беларускага заканадаўства, фактычныя звесткі могуць быць атрыманы з наступных крыніц: паказанні сведак, пацярпелага, падазронага, абвінавачанага; рэчавыя доказы; заключэнні экспертаў; пратаколы следчых і судовых дзеянняў.

Класіфікацыя Доказы класіфікуюцца на: асабістыя (зыходзяць ад людзей) і рэчавыя; прамыя (накіраваны на ўстанаўленне якой-небудзь акалічнасці) і ўскосныя (устанаўліваюць толькі прамежкавы факт); тыя, што сцвярджаюць факт, або тыя, што яго абвяргаюць; першапачатковыя (непасрэдныя) і вытворныя.

Парадак атрымання, замацавання і прадастаўлення доказаў суду вызначаецца працэсуальным заканадаўствам.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Доказныя практыкі Катэгорыя:Працэсуальнае права