Пі́кі (адз. л. пі́ка), таксама ві́ны (адз. л. ві́на) — картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі. У брыджы лічыцца самай старшай масцю, у той час як у прэферансе — адной з малодшых.
Назва і паходжанне Згодна з «Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы», слова «пікі» было запазычана з рускай мовы (пи́ки), куды яно трапіла з французскай (pique), магчыма, праз пасрэдніцтва нямецкай назвы картачнай масці (Pik), якое ўтварылася ад французскага слова. Само французскае слова pique (у значэнні картачнай масці — мужчынскага роду) з’яўляецца вытворным ад дзеяслова piquer («калоць», «пратыкаць»). Гэты дзеяслоў, у сваю чаргу, мае, верагодна, франкскае паходжанне ад прагерманскага кораня *pikkōn («калоць», «кляваць»). Назва ўтварылася паводле візуальнага падабенства сімвала масці з вастрыём дзіды.
Другая назва масці ў беларускай мовы, «віны», як і аналагічныя назвы ў рускай і ўкраінскай мовах, запазычана з польскай назвы масці (). Польская назва паходзіць ад слова «вінаград», выява якога была на старых картах.
Аналагі ў іншых калодах У нямецкай калодзе: лісце (). У швейцарскай калодзе: шчыты. У італа-іспанскай калодзе: мячы. У картах таро: мячы або шпагі.
Культурны ўплыў «Пікавая дама» — аповесць рускага пісьменніка А. С. Пушкіна. Падчас уварвання ЗША ў Ірак у 2003 годзе Садам Хусейн быў пазначаны пікавым тузам у спецыяльнай калодзе. Пікавы туз быў эмблемай 53-й знішчальнай эскадры Люфтвафэ падчас Другой сусветнай вайны. Песня «Ace of Spades» («Пікавы туз») гурта Motörhead.
Коды сімвала Unicode — U+2660 і U+2664 ♠ ♤ HTML — — ♠ (або ♠) і ♤ ♠ ♤
Прыклады карт
Крыніцы
Славутасці
Катэгорыя:Картачныя масці