Гегелья́нства — філасофская плынь, якая зыходзіць з вучэння Г. Гегеля і развівае яго ідэі. Узнікла ў Германіі ў 1830—1840-я гады.
Кірункі Унутры гегелеўскай школы, першапачаткова ў спрэчках па рэлігійных пытаннях, вылучылася некалькі кірункаў: Правагегельянства (таксама вядомае як старагегельянства) трактавала вучэнне Гегеля ў духу пратэстанцкай артадоксіі, разглядаючы яго філасофскую сістэму як рацыянальную форму багаслоўя. Прадстаўнікі: К. Гёшэль, Г. Гінрыхс, Г. Габлер. Левагегельянства (таксама вядомае як младагегельянства) — радыкальны кірунак, які адмаўляў рэлігійныя матывы ў філасофіі Гегеля. Младагегельянцы падкрэслівалі вырашальную ролю асобаснага, суб'ектыўнага фактару ў гісторыі ў процівагу гегелеўскаму «сусветнаму духу». Прадстаўнікі: А. Ругэ, Б. Баўэр і іншыя. Артадаксальнае гегельянства (цэнтр) займала прамежкавае становішча і імкнулася захаваць вучэнне Гегеля ў яго «чысціні». Прадстаўнікі: К. Міхелет, К. Розенкранц.
Адраджэнне цікавасці да філасофіі Гегеля ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя выклікала з'яўленне ў розных краінах новых плыней, у тым ліку неагегельянства.
Гл. таксама Нямецкая класічная філасофія
Крыніцы
Літаратура
! Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Гістарычныя тэорыі