Свідзіна крывава-чырвоная (Cornus sanguinea) — лістападны куст, від кветкавых раслін сямейства кізілавых.
Апісанне Вышыня да 4 м, куст з ярка-чырвонымі распасцёртымі парасткамі. Лісце акруглае або акругла-яйцападобнае, на верхавінцы каротказавостранае. Кветкі ў шчытках. Касцянкі лілова-чорныя. Драўніна трывалая, чырванаватая, гнуткая.
Пашырэнне Пашырана ў Еўропе і Заходняй Азіі. Дзікарослая трапляецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва на поўдні. Расце ў лісцевых і мяшаных лясах, вырошчваецца ў садах і парках. Цвіце ў маі-чэрвені, плады выспяваюць у жніўні-верасні.
Выкарыстанне Маецца шмат садовых форм.
Драўніна выкарыстоўваецца на дробныя вырабы. З маладых парасткаў плятуць кошыкі.
Літаратура
Катэгорыя:Кізілавыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны