Станіслава Вацлаваўна Белахвостава (нар. 1945, в. Малыя Лепі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі псіхолаг і педагог. Кандыдат псіхалагічных навук (1978), дацэнт. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук.
Біяграфія Нарадзілася ў 1945 годзе ў вёсцы Малыя Лепі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1967 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы.
У 1967—1968 гадах працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Прывалкаўскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. У 1978 годзе ў Ленінградзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па псіхалогіі на тэму «Даследаванне асаблівасцей фарміравання часавых уяўленняў у малодшых школьнікаў: на матэрыяле засваення граматычнага часу».
З 1976 па 1986 год працавала дацэнтам кафедры педагогікі і псіхалогіі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У 1986 годзе ўзначаліла зноў створаную кафедру псіхалогіі, агульнай і карэкцыйнай педагогікі ў Гродзенскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў (пазней — ГрАІРА). Таксама займала пасаду дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы былі сканцэнтраваны на праблеме павышэння псіхолага-педагагічнай культуры настаўнікаў і работнікаў дашкольных устаноў. Пад яе кіраўніцтвам кафедра распрацоўвала тэмы ўзаемадзеяння ў адукацыйнай прасторы, самаразвіцця педагога і вучня, ролі асобаснай рэфлексіі і камунікатыўнай дзейнасці ў працэсе навучання.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты псіхалагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Супрацоўнікі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі