Феадосій Пячэрскі (каля 1008, Васількоў пад Кіевам, цяпер Украіна — ) — старажытнарускі пісьменнік і царкоўны дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры.
З 1057 года ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўтарства Феадосія Пячэрскага лічыцца ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 пасланні да князя Ізяслава Яраславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і малітва. Прапаведаваў асновы хрысціянскай маралі. Творы Феадосія Пячэрскага вядомыя ў рускім і паўднёва-славянскім спісах, самыя старажытныя з іх адносяцца да XIII—XV ст. Звесткі пра Феадосія Пячэрскага ў «Жыціі… Феадосія» (1080-я) і ў «Аповесці мінулых гадоў».
Крыніцы
Літаратура Феадосій Пячэрскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Том 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — С. 341.
Спасылкі
Катэгорыя:Рускія праваслаўныя святыя Катэгорыя:Прападобныя Рускай Царквы Катэгорыя:Святыя Украіны Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Кіева-Пячэрскай лаўры Катэгорыя:Постаці Русі