«Марш палкоўніка Боўгі» () — музычны твор у жанры вайсковага марша, створаны ў 1914 годзе, які стаў найбольш папулярны дзякуючы ягонай жартаўлівай версіі падчас Другой сусветнай вайны «У Гітлера ўсяго адно яечка». Лічыцца адным з сімвалаў брытанскага гумару і весялосці, неафіцыйным нацыянальным гімнам грубіянства, а таксама найбольш вядомым маршам з калі-небудзь напісаных.

Гісторыя Аўтарам музыкі з’яўляецца кампазітар Фрэдрык Рыкетс, лейтэнант Брытанскай арміі і дырыжор ансамбля Каралеўскай марской пяхоты ў Плімуце. Паводле папулярнай версіі, пры напісанні марша аўтар натхніўся мелодыяй, якую насвістваў адзін з гульцоў у гольф.

Марш хутка стаў вельмі папулярным, да пачатку 1930-х продажы запісу гэтай мелодыі перавысілі мільён асобнікаў.

Музыка шмат разоў выкарыстоўвалася ў кіно.

У пачатку Другой сусветнай вайны ў марша з’явілася непрыстойная гумарыстычная версія: +Hitler has only got one ball, Göring has two but very small, Himmler is somewhat sim’lar, But poor old Goebbels has no balls at all.У Гітлера ўсяго адно яечка, У Герынга два, але маленькія. У Гімлера нешта падобнае, А ў беднага старога Гебельса ніводнага няма.

У кіно

Упершыню з’яўляецца ў кіно ў 1931 у брытанскай камедыі No Lady, потым у фільме 1938 года Альфрэда Хічкака The Lady Vanishes («Лэдзі знікае»). Аднак найбольш запамінальным стала выкарыстанне мелодыі ў стужцы 1957 Дэвіда Ліна The Bridge on the River Kwai («Мост праз раку Квай»).

Таксама марш з’яўляецца ў адным з эпізодаў «Сімпсанаў», у серыяле «Чалавек у высокім замку», «Чужаземка», «Доктар Хто».

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенныя маршы Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Творы для аркестра