Ві́ктар Іва́навіч Бо́ўш (, Брэст — ) — беларускі філосаф, палітолаг і правазнавец. Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1987).
Біяграфія Нарадзіўся у Брэсце-над-Бугам у сям’і Івана Аляксандавіча Боўша (нар. 1907).
У 1950 годзе скончыў СШ № 3 г. Брэста з сярэбраным медалём. У 1955 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў кантралёрам, інспектарам, старшым інспектарам Брэсцкай мытні Міністэрства знешняга гандлю СССР (1955—1962). У 1963—1967 гадах — аспірант, малодшы і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1967—1968 гадах — старшы выкладчык кафедры навуковага камунізму Брэсцкага педагагічнага інстытута.
З 1972 па 1996 год працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР, дзе займаў пасаду загадчыка аддзела крытыкі буржуазнай філасофіі, ідэалогіі і антыкамунізму. У 1989—1996 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце. Лічыцца адным з ідэолагаў сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Памёр .
Грамадска-палітычная дзейнасць Актыўна выступаў з крытыкай дзеячаў беларускай культуры.
Сумесна са старшым навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута Уладзімірам Бегуном апублікаваў у часопісе «Политический собеседник» (1987, № 2) артыкул «З пазіцый абстрактнага гуманізму», у якім абвінаваціў пісьменніка Алеся Адамовіча ў пацыфізме. У артыкуле папярэджанне Адамовіча аб небяспецы ядзернай вайны інтэрпрэтавалася наступным чынам: Вось пачынаецца гэтая вайна, прыходзіць агрэсар, і ён, як некалі фашысцкія каты, катуе і ставіць да сценкі вашых бацькоў... зразумелыя паводзіны кожнага ў гэтым выпадку — трэба абараняць бацьку і маці... Аказваецца, ёсць пісьменнік, які пераконвае нас, што цяпер так нельга. Неабходна, кажа ён, пашкадаваць ката, бо адплата можа прывесці да страшных наступстваў.
На VIII пленуме Мінскага гаркама КПБ у 1987 годзе выступіў супраць «крыклівай кампаніі ў сувязі са 100-годдзем мастака-мадэрніста Шагала» і «навязвання савецкім людзям фальшывых аўтарытэтаў».
Навуковая дзейнасць Даследаваў тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сучаснага грамадскага развіцця, фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, нацыянальных і міжнародных адносін, гісторыі замежнай філасофіі, а таксама футуралогіі, палітыкі і права.
Бібліяграфія «Сацыяльная тэхналогія пра будучае: ілюзіі і міфы» (1976) «Футуралогія і антыкамунізм» (1977) «Рэальны сацыялізм і сучасныя „крыжаносцы“» (1985)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 24 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце Катэгорыя:Памерлі 4 мая Катэгорыя:Памерлі ў 2005 годзе Катэгорыя:Філосафы Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Правазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта