Эўтаназія (радзей эйтаназія) (грэч.: ευ-«добры» θάνατος «смерць») — практыка спынення (або скарачэння) жыцця чалавека, які пакутуе невылечным захворваннем, цярпіць невыносныя пакуты, задавальненне просьбы без медыцынскіх паказанняў у бязбольнай ці мінімальна балючай форме з мэтай спынення пакут. Пярэчыць клятве Гіпакрата.
«Кароткі Оксфардскі слоўнік» дае тры значэнні словы «эўтаназія»: першае — «спакойная і лёгкая смерць», другое — «сродкі для гэтага», трэцяе — «дзеянні для яе ажыццяўлення».
Tэрмін «эўтаназія» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні да ўсыплення лабараторных і бадзяжных жывёл.
Класіфікацыя У асноўным разглядаюць некалькі відаў эўтаназіі:
Добраахвотная – пацыент дае згоду на правядзенне працэдуры. Нядобраахвотная – згоду пацыента немагчыма атрымаць. Прымусовая – супраць волі пацыента. Пасіўная – адмова ад лячэння ці тэрапіі, неабходных для падтрымання жыцця. Актыўная – прымяненне смяротных рэчываў для спынення жыцця.
Прававы статус эўтаназіі
Эўтаназія з'яўляецца дыскусійнай тэмай у грамадстве, пры гэтым штогод павялічваецца колькасць краін, у якіх яна становіцца законнай. Сярод іх Нідэрланды, Бельгія, Люксембург, Калумбія, Канада, Іспанія, Новая Зеландыя, Эквадор, Швейцарыя.
У Беларусі эўтаназія забаронена Законам «Аб ахове здароўе». У артыкуле 31 таксама адзначаецца, што "асоба, якая свядома заахвоціла іншую асобу да эўтаназіі і (ці) здзейсніла эўтаназію, нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Крыніцы
Гл. таксама Біяэтыка Праграма забойства Т-4 Самагубства Кайсяку Марфалагічная свабода Эўтаназія жывёл Эўтаназійны турызм Джэк Кеваркян
Катэгорыя:Танаталогія