Акрабаты́чнае маста́цтва, або акраба́тыка (ад  — «які падымаецца ўверх») — жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.

Гісторыя Акрабатычнае мастацтва вядома са старажытнасці ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі і Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і іншыя. Як асобны род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы XVIII—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, конная і партэрная акрабатыка.

Сучасныя віды і прымяненне У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўка і камічнае.

Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх іншых жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаўнадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэаграфічным мастацтве, тэатральных і эстрадных паказах, у тым ліку ў пантаміме і поп-групах.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Цыркавое мастацтва Катэгорыя:Эстраднае мастацтва